Меджымурская жупанія

Меджымурская жупанія (па-харвацку: Međimurska županija) — адміністрацыйная адзінка ў паўночнай частцы Харватыі. Сталіца — горад Чакавец.

Меджымурская жупанія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус жупанія Харватыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Чакавец[d]
Плошча
  • 730 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас цэнтральнаэўрапейскі час, цэнтральнаэўрапейскі летні час
Код ISO 3166-2 HR-20
Тэлефонны код 40
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Плошча жупаніі — 729 км². Яна з самых маленькіх жупаній у Харватыі (пасьля гораду Загрэб), але ў той жа час найбольш густанаселеная — 156,11 чалавек на км². таксама і самая паўночная харвацкая жупанія. На паўночным ўсходзе жупанія мяжуе з Вугоршчынай, на поўначы і паўночным захадзе — са Славеніяй.

Дастаткова нізьменная, вышыня вагаецца ад 120 да 344 мэтраў над узроўнем мора. Глебы ўрадлівыя, з 729 км² агульнай плошчы пад сельскагаспадарчыя патрэбы выкарыстоўваецца амаль палова — 360 км². Лясы і пашы займаюць 105 км².

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Меджымурская жупаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў