Маёр

вайсковае званьне

Маёр — з XVIII стагодзьдзя вайсковае званьне ў арміях многіх краінаў сьвету.

Пагон маёра Расейскай імпэратарскай арміі
Пагон маёра Савецкай Арміі
Пагоны маёра арміі ЗША

У арміі Вялікага княства Літоўскага існавала ў пяхоце, драгуніі і кавалерыі.

З увядзеньнем знакаў адрозьненьня ў канцы XVIII ст. маёр меў адну стужку на пагоне ў пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты і тры стужкі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Гэта было зьвязана з тым, што маёры больш элітарных падразьдзяленьняў Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўніваліся да палкоўнікаў у лёгкай кавалерыі, пяхоце і артылерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрозьненьня маёра былі дзьве стужкі на эпалеце з махрой.

Да сёньняшняга дня існуе ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць