Мачакаменная хвароба

Мачакаменная хвароба — утварэньне аксалатных, уратных і фасфатных[1] камянёў у органах мачавой сыстэмы(en), а менавіта ў нырках, мачаточніках(en), мачавіку і мачаспуску, што парушае рух брулёў і вядзе да запаленьня адпаведных органаў. У Беларусі да 40% ложкаў ва ўралягічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненьні. У Японіі, Ісьляндыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі мачакаменная хвароба амаль не сустракаецца[2].

Папярэджаньне рэдагаваць

Разьвіцьцё хваробы папярэджвае кіпячэньне вады дзеля зьмяншэньня ўтрыманьня вапня, выкарыстаньне ў якасьці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыцьцё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусьніцаў.

Чыньнікі рэдагаваць

Хваробе спрыяе маларухомы лад жыцьця(en), схільнасьць да малочных вырабаў пры гастрыце і язьве страўніка, піцьцё багатай на вапень сырой вады, сьпякотнае надвор'е, хваробы парашчытападобных(en) залозаў(be) і тонкай кішкі, падагра.

Праявы рэдагаваць

Хвароба суправаджаецца нырачнай колікай(en), ванітамі(be), успушваньнем(en) жывата і разладам мачаспусканьня[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Як харчавацца пры мочакаменнай хваробе // Зьвязда : газэта. — 7 траўня 2013. — № 83 (27448). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ В. Н. Гузенко Мачакаменная хвароба  (анг.) = Мочекаменная болезнь // Новости медицины и фармации : інтэрнэт-выданьне. — 2010. — № 3 (308).
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Камяні: лягчэй пазбавіцца, чым не набыць // Зьвязда : газэта. — 30 кастрычніка 2008. — № 206 (26318). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць