Маці Армэнія

гісторыка-культурная славутасьць у Ерэване (Армэнія)
помнік
Маці Армэнія
Մայր Հայաստան
Краіна Армэнія
Месцазнаходжаньне Парк Перамогі, Ерэван
Каардынаты 40°11′42.90″ пн. ш. 44°31′29.34″ у. д. / 40.19525° пн. ш. 44.5248167° у. д. / 40.19525; 44.5248167Каардынаты: 40°11′42.90″ пн. ш. 44°31′29.34″ у. д. / 40.19525° пн. ш. 44.5248167° у. д. / 40.19525; 44.5248167
Аўтар праекту Ара Аруцюнян
Будаўнік Рафаел Ісраэлян
Дата заснаваньня 1967
Статус помнік культурнай спадчыны Армэніі[d][1]
Маці Армэнія на мапе Армэніі
Маці Армэнія
Маці Армэнія
Маці Армэнія
Маці Армэнія на Вікісховішчы

Ма́ці Армэ́нія (па-армянску: Մայր Հայաստան Mayr Hayastan) — жаночае ўвасабленьне Армэніі. Самы знакаміты публічны твор з выявай Маці Армэніі — статуя ў парку Перамогі, якая ўзвышаецца над сталіцай Армэніі Ерэванам.

Помнік рэдагаваць

 
Уваход у музэй-п’едэстал

П’едэстал, на якім цяпер стаіць статуя, пабудаваны ў 1950 року паводле праекту архітэктара Рафаела Ісраэляна. Масіўны п’едэстал з прыступкамі выраблены з граніту, у разьбе па камяні ўжытыя матывы нацыянальнага арнамэнту. Будуючы на шматлікія гады, Ісраэлян стварыў п’едэстал падобным да трохнэфавай армянскай царквы[2]. Унутры ён нагадвае інтэр’ер царквы сьвятой Рыпсымэ ў Эчміядзіне. Там знаходзяцца тры паверхі памяшканьняў з агромністымі залямі[3]. Унутры пастамэнт аздоблены чорным армянскім туфам; ніжняя пляцоўка і прыступкі базальтавыя[4].

29 кастрычніка 1950 року на гэтым п’едэстале адбылося адкрыцьцё помніка Сталіну (архітэктар Сяргей Мяркураў) ў гонар перамогі ў II сусьветнай вайне. Увесну 1962 року статуя Сталіна была дэмантаваная[5]; падчас гэтага працэсу адзін салдат загінуў і шматлікія былі параненыя.

29 лістапада 1967 року адбылося адкрыцьцё на пустым п’едэстале 22-мэтровай статуі «Маці Армэнія» работы скульптара Ары Аруцюняна[6]. Скульптура зробленая з чаканнай медзі. Агульная вышыня манумэнту з п’едэсталам — 51 м. Правобразам Маці стала 17-гадовая дзяўчына Яўгенія Мурадзян, якую Аруцюнян сустрэў у краме ды ўмовіў пазіраваць для скульптуры[7].

У 1970 року ўнутры пастамэнту разьмясьціўся музэй Вялікай Айчыннай вайны[5][6]. У 1995 ён перайменаваны ў вайсковы музэй «Маці Армэнія» і перададзены Міністэрству абароны Армэніі. Цяпер вялікая частка ягонай экспазыцыі прысьвечаная Нагорна-Карабаскай вайне 1988—1994 рокаў[8].

Сымбалізм рэдагаваць

Статуя Маці Армэніі ўяўляе сабою вобраз маці, якая ўкладае меч у похвы. Ля ейных ног ляжыць шчыт. На ілбе — радзімка, пакрытая тонкімі аркушамі золата[5]. Для наведнікаў помнік можа атаясамлівацца з пэўнымі выбітнымі постацямі армянскай гісторыі, прыкладам, Сасэ Майрык ды іншых, хто ўзяў у рукі зброю, каб стаць побач з мужамі ў барацьбе з турэцкімі войскамі і курдзкімі паўстанцамі. Таксама манумэнт падкрэсьлівае важны статус і значэньне, надаванае ў армянскай сям’і сталым жанчынам.

Помнік узвышаецца над Ерэванам, нібыта ахоўваючы армянскую сталіцу. Шторок 9 траўня тысячы армянцаў прыходзяць да манумэнту і ўскладаюць кветкі ў памяць пра палеглых у Другой сусьветнай вайне армянаў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
  2. ^ «Маці Армэніі» патрэбная дапамога  (анг.)
  3. ^ Цапенко М. П. О реалистических основах советской архитектуры. Гос. изд-во лит-ры по строительству и архитектуре, 1952. — С. 330
  4. ^ Monuments of Yerevan
  5. ^ а б в Парк «Победа» или «Монумент»: живая история // «Ереван. XX век». 2 октября 2012
  6. ^ а б Директор: музей «Мать-Армения» — единственный в своем роде в СНГ // Sputnik, 09.05.2016
  7. ^ Символ страны: как простая армянская девушка заменила Сталина // Sputnik, 28.10.2016
  8. ^ Հռիփսիմե Սիմոնյան Սա մեր երկիրն է, Հայաստան. — Երևան: Հեղինակային հրատարակություն, 2008 թ. — С. 125—128. — ISBN 978-99930-4-959-3

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Шаблён:Славутасьці Ерэвану Шаблён:Нацыянальныя ўвасабленьні