Матыя Дэ Шыльлё
Матыя Дэ Шыльлё (па-італьянску: Mattia De Sciglio; нарадзіўся 20 кастрычніка 1992 году, Мілян, Італія) — італьянскі футбаліст клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляе на пазыцыі флянгавага абаронцы.
Матыя Дэ Шыльлё | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 кастрычніка 1992[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2017 2017— 2020—2021 |
Мілян Ювэнтус → Алімпік Ліён (арэнда) |
110 (0) 81 (2) 29 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Італія | 40 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Ураджэнец Міляну, Дэ Шыльлё пачаў гуляць у футбол у дзіцячай камандзе «Санта-К’яра Сан Франчэска»[4], пакуль не перайшоў у мясцовую аматарскую каманду «Чыміяна» ў 2001 годзе[5]. У наступным годзе, ва ўзросьце дзесяці гадоў, Матыя далучыўся да моладзевай сыстэмы клюбу «Мілян», дзе ён правёў 9 сэзонаў[6].
У пачатку сэзону 2011—2012 гадоў Матыя быў афіцыйна ўключаны ў першую каманду галоўным трэнэрам Масыміліяна Алегры[7]. Ён дэбютаваў за клюб 28 верасьня 2011 году, выйшаўшы на замену ў хатняй гульні Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць чэскай «Вікторыі»[8].
Міжнародная рэдагаваць
Дэ Шыльлё атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Італіі ад мэнэджара Чэзарэ Прандэльлі на таварыскі матч супраць зборнай Ангельшчыны 15 жніўня 2012 году, аднак на полі не зьявіўся[9].
Дасягненьні рэдагаваць
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011, 2016
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Mattia De Sciglio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Mattia De Sciglio // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в MATTIA DE SCIGLIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Salvatore Riggio. «Piccoli Merkel crescono» (PDF). Tuttosport.
- ^ «Saranno famosi». cimiano.it.
- ^ «De Sciglio: a red and black history». acmilan.com
- ^ «De Sciglio: the right ingredients». acmilan.com
- ^ «Ibrahimović sets Milan on course to Plzeň success». uefa.com.
- ^ «Sono 8 le novità di Prandelli per l'amichevole con l'Inghilterra». figc.it
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць