Масонства

міжнароднае таемнае таварыства

Масо́нства — маральна-этычны рух, які паўстаў на пачатку XVIII стагодзьдзя ў Вялікабрытаніі. Масонства — вучэньне і практыка міжнароднага таемнага таварыства элітарнага тыпу, якое аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў пад эгідай пошуку «праўдзівых шляхоў духоўнага абнаўленьня грамадзтва». Яно распаўсюдзілася ў шматлікіх краінах, у тым ліку і ў Расейскай імпэрыі. Масоны імкнуліся стварыць таемную сусьветную арганізацыю з утапічнай мэтай мірнага аб’яднаньня чалавецтва ў рэлігійным братэрскім саюзе. Асноўны мэтад дзейнасьці масонаў — пранікненьне ва ўладныя структуры грамадзтва ўсіх узроўняў для аказаньня дзейснага ўплыву на ход гістарычных падзеяў. З масонствам зьвязаныя як рэакцыйныя, так і прагрэсіўныя грамадзкія рухі.

Сымбаль масонства

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Масонствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў