Марыё Манджукіч

харвацкі футбаліст

Марыё Манджукіч (па-харвацку: Mario Mandžukić; нарадзіўся 21 траўня 1986 году, Славонскі-Брод, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Харватыі.

Марыё Манджукіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1986(1986-05-21)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 190 см[4]
Вага 85 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2007
2007—2010
2010—2012
2012—2014
2014—2015
2015—2020
2020
2021
Славонія
Загрэб
Дынама Загрэб
Вольфсбург
Баварыя
Атлетыка Мадрыд
Ювэнтус
Аль-Дугаіль
Мілян
23 (14)
51 (14)
81 (42)
56 (20)
54 (33)
28 (12)
118 (31)
5 (0)
10 (0)
Зборныя
2007—2018 Харватыя 89 (33)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў гуляць у нямецкім клюбе «Дыцынген», а затым перабраўся на радзіму й выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клюбу «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасьля чаго перайшоў у іншы загрэбскі клюб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсьці ў гэты клюб на замену Эдуарда да Сыльвы, які пераехаў у ангельскі «Арсэнал». Сума трансфэру склала 1,3 мільёну эўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» ў кваліфікацыйным матчы Кубка УЭФА супраць «Аяксу» забіў два вырашальныя мячы. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахтар»[5], «Манчэстэр Сіці»[6] й іншыя эўрапейскія клюбы. У сэзоне 2008—2009 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.

26 чэрвеня 2012 году Манджукіч падпісаў кантракт з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Баварыяй», пасьпяхова прайшоўшы мэдычнае абсьледваньне, пасьля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ва Ўкраіне й Польшчы, і з-за ягонага выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клюбу форме «Вольфсбурга» ў Бундэсьлізе[7].

Ужо ад самага пачатку Марыё стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 году ў матчы на Супэркубак Нямеччыны нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафэй. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі гулец забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасьля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клюбу «Вольфсбургу».

У наступных пяці матчах Бундэсьлігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыё вымусіў сысьці ў «Фіярэнтыну» Марыё Гомэса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянэр выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лёнданскаму «Арсэналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювэнтусу». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзякуючы пераможнаму голу Ар’ена Робэна.

У новым сэзоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасаваньня да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля. Аднак Марыё здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сэзон у Бундэсьлізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).

Пасьля зімовага перапынку ня быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленьнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцы[8]. Аднак ужо на наступны матч Марыё ўжо гуляў супраць «Штутгарту». 12 лютага Манджукіч зрабіў свой першы хет-трык у сэзоне ў паўфінале кубка Нямеччыны ў матчы супраць «Гамбургу» (5:0)[9]. Нягледзячы на тое, што харват быў найлепшым бамбардзірам клюбу з 26 галамі на рахунку, гулец быў выключаны са складу Гвардыёлям напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо ягоны стыль гульні ня ўпісваецца ў стыль трэнэра[10].

10 ліпеня 2014 году стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам «Атлетыка», які пасьля сыходу Дыега Косты, шукаў нападніка[11]. Як мяркуецца сума трансфэру склала каля 22 млн эўра[12].

Міжнародная рэдагаваць

Марыё Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 году ў матчы супраць каманды Македоніі[13].

Дасягненьні рэдагаваць

 
Марыё Манджукіч у складзе загрэбскага «Дынама» ў 2008 годзе.

«Дынама» Загрэб:

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

«Ювэнтус»:

«Аль-Дугаіль»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць