Марыя Шканава

беларуская гарналыжніца

Марыя Шканава (нар. 18 кастрычніка 1989 году, Ленінград) — беларуская гарналыжніца. Удзельніца некалькіх Зімовых Алімпійскіх гульняў.

Марыя Шканава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася18 кастрычніка 1989
Ленінград
ГрамадзянстваРСФСР
Рост176
Вага66
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяГарналыжны спорт

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Займацца горнымі лыжамі пачала ў 1998 годзе ў Расеі ў горадзе Магнітагорск. На спаборніцтвах пад эгідай ФІС Марыя пачала выступаць у канцы 2004 году. Доўгі час выступала толькі на міжнародных і нацыянальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Расеі. З сэзону 2006/2007 Марыя стала выступаць на міжнародных стартах у гонках FIS, Сіцізэн і нацыянальных чэмпіянатах, пры гэтым часта трапляла ў дзясятку наймацнейшых. З 2008 году Марыя Шканава зьмяніла грамадзянства і стала выступаць за Беларусь.

У 2010 годзе Марыя Шканава дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры. У супэргіганце заняла 33-е месца, у слаламе стала 38-й, а ў гіганцкім слаламе 40-й. У 2011 годзе Шканава выступіла на чэмпіянаце сьвету. Найлепшым вынікам на сусьветным першынстве для Марыі стала 29-е месца ў супэргіганце. На этапах Кубка сьвету Шканава ўпершыню выступіла 3 студзеня 2012 году ў сталіцы Харватыі Заграбе, але не змагла фінішаваць у слаламе. У гэтым жа сэзоне беларуская гарналыжніца пачала выступаць і ў Кубку Эўропы. У 2013 годзе Марыя прыняла ўдзел у зімовай Унівэрсіядзе, дзе па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах заняла трэцяе месца.

У 2014 годзе ў другі раз выступіла на зімовых Алімпійскіх гульнях. У слаламе стала 29-й, а ў гіганцкім слаламе заняла 44-е месца. Таксама Марыя выступілі ў супэргіганце, але ня здолела завяршыць гонку.

Уключана ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.

Вынікі рэдагаваць

Алімпійскія гульні рэдагаваць

Алімпійскія гульні Хуткасны
спуск
Супэргігант Гіганцскі
слалам
Слалам Камбінацыя
  Сочы 2014 DNF1 44 29

Чэмпіянат сьвету рэдагаваць

Чэмпіянат сьвету Хуткасны
спуск
Супэргігант Гіганцскі
слалам
Слалам Камбінацыя
  Валь-д'Ізэр 2009 31 DNF1 DNF1
  Гарміш-Партэнкірхэн 2011 29 47 DNF1
  Шладмінг 2013 DNS1 DNF1 DNF2 30

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць