Марыя Ластоўская (па-летувіску: Marija Lastauskienė, пры нараджэньні Марыя Іваноўская (Marija Ivanauskaitė), поўнае імя Марыя Іваноўская-Ластоўская (Marija Ivanauskaitė-Lastauskienė); 15 траўня 1872, Шаўлі, Летува — 19 ліпеня 1957, Коўна, Летува) — летувіская пісьменьніца, больш вядомая пад псэўданімам Lazdynų Pelėda (Лазьдзíну Пялéда, то бок Ляшчынная Сава).

Марыя Ластоўская
Marija Lastauskienė, Lazdynų Pelėda
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Marija Ivanauskaitė
Псэўданімы Лазьдзіну Пяледа
Нарадзілася 15 траўня 1872(1872-05-15)[1]
Памерла 19 ліпеня 1957(1957-07-19)[1] (85 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Нікадэм Іваноўскі[d]
Муж Вацлаў Ластоўскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1899-1957
Мова летувіская
Значныя творы Auka 1907, Šviesuliai ir šešėliai 1925-1926

Псэўданім рэдагаваць

Lazdynų Pelėda — унікальная зьява ў гісторыі летувіскай літаратуры. Дзьве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 году падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданьні, аповесьці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лазьдзіну Пяледа[2]. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленае[3].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Марыя Іваноўская, пазьней Ластоўская нарадзілася ў 1872 годзе. Паходзіла зь шляхецкай сям’і. Жыла з бацькамі і сястрой Сафіяй у маёнтку ў Парагах да 16 гадоў. Пазней вучылася шыцьцю ў Шаўлях, праз тры гады пераехала ў Варшаву, працавала ў майстэрні па вышыўцы. Марыя пражыла ў Варшаве 9 гадоў, а потым паехала шукаць працу ў Санкт-Пецярбург. Там пазнаёмілася і ў 1903 годзе ажанілася з Вацлавам Ластоўскім, студэнтам, будучым беларускім пісьменьнікам і дзяячом[4]. У 1907 пераехала у Вільню, занялася літаратурнай працай. Яна пісала на польскай мове, ейная сястра перакладада творы на летувіскую і выдавалі пад агульнай мянушкай Lazdynų Pelėda. Гэта літаратурнае супрацоўніцтва не было вядома грамадскасьці, яно было выяўлена пісьменьнікам Людасам Гірам у 1930 годзе[5]. Толькі з 1926 году, калі памерла сястра Сафія, М. Ластоўская пачала пісаць па-летувіску і публікаваць іх пад сваім сапраўдным прозьвішчам. У 1938 годзе яна пераехала ў Коўну, дзе актыўна займалася літаратурнай творчасьцю. Памерла у 1957 годзе. Пахаваная ў Коўне[6].

Творчасьць рэдагаваць

Пісаць пачала ў 17 год. Першыя вершы і апавяданьні пісала па-польску. У сваіх працах пісьменьніца засяродзіла ўвагу на псыхалягічных зьменах вяскоўца, які прыехаў у места, на сацыяльныя прычыны чалавечай жорсткасьці, прастытуцыі і злачынстваў беспрытульных дзяцей (апавяданьні «Vanka» (Ванька, 1911), «Paša» (Паша, 1912), аповесьць «Auka» (Ахвяра, 1907). Самы вядомы твор — аповесьць «Šiaurės sostinėje» (У паўночнай сталіцы), напісаны ў 1928—1930 гг., апублікаваны ў 1955 г.) адлюстроўвае жыцьцё пецярбурскіх працоўных напачатку 20 ст[7]. Марыя Ластоўская лічыцца пачынальніцай фэмінізму Летуве і ў мастацкай літаратуры ў прыватнасьці. Так, у рамане «Šviesuliai ir šešėliai» (Сьвятло і цені) яна першай узьняла ідэал незалежнай, самастойнай, спрычыненай, свабоднай жанчыны, а таксама ідэю вольнага каханьня[8].

15 траўня 2022 году Летува адзначыла 150-годзьдзе зь дня нараджэньня пісьменьніцы. З гэтай нагоды ўпершыню былі перакладзеныя на беларускую мову некаторыя апавяданьні Марыі Ластаўскене, у прыватнасьці апавяданьне «Дарунак ракі» (у перакладзе Ў. Гарбацкага)[9].

Марыя Ластоўская і Беларусь рэдагаваць

Жыцьцё пісьменьніцы было зьвязана і зь Беларусьсю: пэўны час ейным мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменьніцы жыла ў Менску. Пісьменьніца да ўсяго валодала беларускай мовай — у дадатак да летувіскай, польскай ды іншых[10].

Да ўсяго ў Вільні ў Ластоўскіх да Першай сусьветнай вайны часта зьбіраліся шматлікія беларускія пісьменьнікі і дзеячы. Так, Марыя пазнаёмілася і моцна пасябравала з Янкам Купалам. Пісьменьнікі адразу знайшлі агульную мову: Марыя дзялілася сваімі творчымі плянамі і задумамі, а Янка Купала зачытваў ёй толькі што напісаныя вершы. Пазьней, ужо пасьля Другой сусьветнай вайны, Марыя Ластаўскене прыязджала ў Менск на адну з гадавінаў сьмерці беларускага песьняра[11].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Radybos: apysaka. — Kaunas: Sakalas, 1930. — 163p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė — Lazdynų Pelėda.
  • Gyvenimo perlai: apsakymėliai jaunimui. — Kaunas: Sakalas, 1934. — 116p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė.
  • Iki mirties: romanas. — Kaunas, 1939. — 354p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947. — 308p.
  • Pirmojo tarnystė: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947. — 286p.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1972. — 243p.
  • Šiaurės sostinėje: apysaka / Marija Lastauskienė. — Vilnius: Vaga, 1972. — 213p.
  • Klajūnas: apysakos ir apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1977. — 240p.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1982. — 229p.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. — Kaunas: Šviesa, 1990. — 302p.
  • Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. — Vilnius: Vaga, 1990. — 597p. — (Aukštupiai. Lietuvių romanas).
  • Iki mirties: romanas / M. Lastauskienė. — Kaunas: Spindulys, 1995. — 222p.
  • Šviesuliai ir šešėliai; Praeities šmėklos: romanai / Lazdynų Pelėda (Marija Lastauskienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjunga, 1996. — 396p.
  • Raštai. T.1. — Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914. — 390p.
  • Rinktiniai raštai. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950. — 540p.
  • Raštai: 7t. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954—1955[12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=14398
  2. ^ Daujotytė, Viktorija. Lazdynų Pelėda: Rašytojos seserys. // Daujotytė, Viktorija. Parašyta moterų. — Vilnius, 2001.
  3. ^ Ramunė Bleizgienė, Lazdynų Pelėda, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1056
  4. ^ Leopoldas Rozga. Talentas epochų vėtrose. Marija Lastauskienė. Papilė širdyse ir likimuose, https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/marija_lastauskiene.html
  5. ^ Leopoldas Rozga. Talentas epochų vėtrose. Marija Lastauskienė. Papilė širdyse ir likimuose, https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/marija_lastauskiene.html
  6. ^ Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  7. ^ Simas Sužiedėlis, ed. (1970—1978). «Lastauskienė, Marija». Encyclopedia Lituanica. III. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 294—295.
  8. ^ Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  9. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Прывіды мінулага Ляшчыннай Савы, Новы Час, 15-05-2022, https://novychas.online/kultura/pryvidy-minulaha-ljaszczynnaj-savy-historyja-zycc
  10. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Прывіды мінулага Ляшчыннай Савы, Новы Час, 15-05-2022, https://novychas.online/kultura/pryvidy-minulaha-ljaszczynnaj-savy-historyja-zycc
  11. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Прывіды мінулага Ляшчыннай Савы, Новы Час, 15-05-2022, https://novychas.online/kultura/pryvidy-minulaha-ljaszczynnaj-savy-historyja-zycc
  12. ^ Lazdynų Pelėda. Antologija, http://antologija.lt/author/lazdynu-peleda.