Марыяна Марозава

беларуская кампазытарка, музычная выкладчыца

Марыя́на Гена́дзеўна Маро́зава (нар. 23 красавіка 1958, Койданаў, Менская вобласьць, БССР) — кампазытар, пэдагог, дацэнт (1993), прафэсар (2002).

Марыяна Марозава
Дата нараджэньня 23 красавіка 1958(1958-04-23) (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кампазытарка, музычны пэдагог
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Закончыла Беларускую кансэрваторыю (1983, кляса Я. Глебава). З 1985 году выкладае ў Менскім пэдагагічным унівэрсытэце. Працуе пераважна ў галіне вакальнай лірыкі. У творчасьці апіраецца на традыцыі беларускага і расейскага музычна-паэтычнага фальклёру. Аўтар 3 сымфоніяў, у тым ліку «Чорная быль» (1988), «На кірмашы» (1989), кантат, у тым ліку «Муха-цакатуха» на словы К. Чукоўскага (1982), 2 сюіты з балету «Стойкі алавяны салдацік» і «Adagio», струннага квартэта «Лічбы на сэрцы» па матывах аднайменнага цыкля карцін М. Савіцкага (1985), канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам і для клярнэта з аркестрам, музыкі да тэлеспэктакляў, вакальных цыклаў і рамансаў на вершы А. Пушкіна, А. Кальцова, А. К. Талстога, Ф. Цютчава, А. Міцкевіча, А. Блока, а таксама песень на вершы беларускіх паэтаў М. Башлакова, Н. Гілевіча, Н. Мацяш, Т. Мушынскай, Я. Янішчыц і іншых і на народныя тэксты. Выпушчаны 3 кампакт-дыскі зь яе музыкай — «Маленьне сьвечак», «Споведзь жанчыны», «Дотык».

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • В’югінава І. Жывапіс у гуках. // Мастацтва. Мінск. №. 1. 1998.
  • Марозава Марыяна Генадзеўна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 123—124.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.