Марына Літвінчук (у дзявоцтве — Паўтаран; нарадзілася 12 сакавіка 1988 году, в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Трохразовая чэмпіёнка сьвету (2015), шасьціразовая чэмпіёнка Эўропы (2011, 2015, 2016). Двухразовы бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016).

Марына Літвінчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася12 сакавіка 1988 (36 гадоў)
в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябайдарка

Чэмпіёнка Эўропы 2011 году ў гонцы-адзіночцы на 5000 м і чацьверцы на 500 м, прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-чацьверкі на 500 м,[1], дзе разам з Ірынаю Памяловай, Надзеяю Папок, Вольгаю Худзенка заваявала бронзу. У катэгорыі байдарка-двойка на 500 м разам з Вольгаю Худзенка заняла ў фінале 7 месца.

На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 4 месца ў адзіночцы, 6 месца ў двойцы з Надзеяй Ляпешка, а таксама выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Надзеяй Ляпешка, Маргарытай Махневай і Вольгай Худзенка.

Крыніцы рэдагаваць