Марыбор (футбольны клюб)

славенскі футбольны клюб

«Марыбор» (па-славенску: Maribor) — славенскі футбольны клюб з гораду Марыбору. Заснаваны ў 1960 годзе. Клюб ёсьць самым тытулаваным у Славеніі — 16-разовы чэмпіён Славеніі, 9-разовы ўладальнік Кубка Славеніі і 4-разовы ўладальнік Супэркубка Славеніі. Самым пасьпяховым пэрыядам для клюбу былі канец 1990-х гадоў і пачатак 2000-х, «Марыбор» значна пераўзыходзіў сваіх канкурэнтаў у айчынных першынствах. Пасьля сэзону 2008—2009 гадоў клюб вярнуў званьне чэмпіёну краіны. З 2011 году клюб дамогся, таксама, поспехаў і на эўрапейскім узроўні, некалькі разоў дасягаўшы групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Марыбор
Заснаваны 1960
Горад Марыбор, Славенія
Стадыён Людзкі вэрт
Умяшчальнасьць: 12 702
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nkmaribor.com (слав.)

Галоўным супернікам клюбу ёсьць сталічная «Алімпія», матчы супраць якой носяць назву «Адвечнае дэрбі» (славен. Večni derbi). «Марыбор» мае даволі высокую фанацкую падтрымку, а таксама самую высокую сярэднюю наведвальнасьць у краіне. Хатні стадыён клюбу «Людзкі вэрт» здольны зьмясьціць 12 702 гледача. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў 1952 годзе, але ў 1990-я і 2000-я гады быў праведзены шэраг асноўных рэканструкцыяў стадыёну, пасьля чаго ён атрымаў сучасны выгляд.

Гісторыя рэдагаваць

 
«Марыбор» гуляе ў 1961 годзе супраць «Ульяніку» ў плэй-оф да выхаду ў Другую лігу Югаславіі.

Футбольны клюб «Марыбор» быў заснаваны 12 сьнежня 1960 году[1] праз два месяцы пасьля расфармаваньня іншага марыборскага клюба «Бранік». На нарадзе кіраўніцтва зноў утворанага клюбу, прэзыдэнтам быў абраны Срэчка Корэн. Першы свой матч «Марыбор» правёў 5 лютага 1961 году супраць марыборскага клюбу «Ковінар» і атрымаў перамогу зь лікам 2:1. Два мячы ў гэтае гульні забіў Стэфан Толіч.

Не зважаючы на тое, што фіялетавы і белы абіраліся клюбнымі колерамі ад самага пачатку, каманда згуляла свой першы матч у зялёна-сіняй камбінацыі, бо іхная фіялетавыя майкі былі яшчэ не гатовыя да пачатку сустрэчы[2]. Клюб адразу ж атрымаў перамогу ў Славенскай рэспубліканскай лізе, якая прадстаўляла трэці ўзровень югаслаўскага футболу. Такім чынам «Марыбор» атрымаў права спаборнічаць у кваліфікацыі на выхад у Другой лігу Югаславіі[2].

Андрыя Пфландэр, які ўзначальваў каманду на той час, праз хваробу пакінуў яе перад стартам плэй-оф. У выніку «Марыбор» не атрымаў месца ў другой лізе[2]. На зьмену Пфландеру прыйшоў Уладзімер Сімуніч, які ў выніку празь шэсьць гадоў вывеў клюб у другую лігу[2]. «Марыбор» атрымаў перамогу ў першым двух раундах плэй-оф, а потым адолеў харвацкі «Ўльянік» па суме двух матчаў зь лікам 2:1[2].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ажбэ Юг 1992
2   Нап Хілель Судані 1987
3   Аб Марк Страйнар 2003
4   ПА Блаж Вэрховэц 1992
5   Аб Піюс Шырвіс 1998
6   ПА Алекс Піхлер 1994
7   Нап Бэгар Фэта 2003
8   ПА Марка Божыч 1998
10   Нап Макс Барышыч 1995
11   ПА Рэдван Бурле 2003
12   Аб Грэгар Сікашак 1994
13   Нап Эт’ен Бёгр
14   Аб Іцукі Ўрата 1997
15   ПА Ян Рэпас 1997
17   Нап Арнэль Якупавіч 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Аб Макс Ўотсан 1996
22   Аб Мартын Мілец (капітан) 1991
23   Аб Лука Ускакавіч 1996
24   Нап Марка Колар 1995
25   Аб Свэн Карыч 1998
29   Аб Андраж Жыніч 1999
30   ПА Марын Лаўшыч 2001
31   Нап Ісгак Каёдэ Рафію 2000
32   Аб Неманья Мітравіч 1992
50   Аб Лан Відмар 2001
52   Бр Марка Залакар 1990
55   ПА Марцэль Лорбэр 2004
72   ПА Ёсіп Ілічыч 1988
81   Бр Мэна Бэргсэн 1999
99   Нап Эрыку Каштру 1992

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць