Марцыян Трызна (? — 17 траўня або 2 жніўня 1643) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падканцлер вялікі літоўскі (ад 1641).

Марцыян Трызна
Марцыян Трызна, невядомы мастак 1643
Марцыян Трызна, невядомы мастак 1643

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1598[1]
Памёр 17 траўня 1643(1643-05-17)[2] або каля ліпень 1643[1]
Пахаваны
Род Трызны
Бацькі Рыгор Трызна[d]
Раіна Сапега[d]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, дзяржаўны дзяяч

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава», сын Рыгора і невядомай з Сапегаў. Брат Паўла Пятра, Гедэона Міхала і Мікалая. Паводле К. Нясецкага добра валодаў грэцкай мовай[3].

Канонік віленскі (ад 1620), адначасна пісар духоўны літоўскі (1628—1641), пробашч троцкі, геранёнскі, рэфэрэндар духоўны літоўскі (1631—1641), біскуп-каад’ютар віленскі (ад 1638), біскуп-суфраган беларускі (ад 1639)[4].

У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктаваньня Статуту Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складаньні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).

Памёр 17 траўня або 2 жніўня 1643. Пахавалі біскупа, згодна зь яго апошняй воляй, у касьцёле бэрнардынаў у Берасьці.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б https://www.catholic-hierarchy.org/bishop/btryzna.html
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 164.
  3. ^ Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
  4. ^ Вячаслаў Насевіч. Трызны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 674.

Літаратура рэдагаваць