Марскі́я сысуны́ — водныя сысуны, якія жывуць у акіяне ці іншых марскіх экасыстэмах. Яны ўключаюць у сябе такіх жывёлаў, як то цюлені, кіты, сірэны, марскія выдры і белыя мядзьведзі. Гэтыя сысуны не ўтвараюць асаблівы таксон або сыстэматычную групоўку, але хутчэй маюць поліфілічную сувязь дзякуючы канвэргентнай эвалюцыі, бо яны дакладна ня маюць агульнага продка. Марскія сысуны аб’яднаныя праз іхную залежнасьць ад марскага асяродзьдзя, дзе яны харчуюцца.

Марскі леапард зьяўляецца адным з прадстаўніком марскіх сысуноў.

Спосабы адаптацыі марскіх сысуноў да воднага жыцьця значна вар’іруюцца паміж відамі. Як прыклад, кіты і сірэны цалкам праводзяць час у вадзе. Плаўняногія і марскія львы зьяўляюцца паўводнымі жывёламі, бо яны праводзяць большую частку свайго жыцьця ў вадзе, але выходзяць на паверхню дзеля злучваньня, народзінаў і лінькі. У адрозьненьне ад гэтага, выдры і палярныя мядзведзі значна менш прыстасаваныя да воднага жыцьця. Дыета розных марскіх сысуноў значна адрозьніваецца адзін ад аднаго. Гэтак некаторыя з іх могуць харчавацца зоаплянктонам, іншыя могуць есьці рыбу, кальмараў, малюскаў, марскую траву, а некаторыя харчуюцца іншымі сысунамі. У той час як колькасьць марскіх сысуноў даволі малая ў параўнаньні з колькасьцю ўсіх сысуноў ня плянэце, іхная роля ў розных экасыстэмах даволі вялікая, асабліва ў дачыненьні да падтрыманьня жыцьцядзейнасьці марскіх экасыстэмаў. Гэтая роля ў захаваньні экасыстэмаў выклікае асаблівую заклапочанасьць, бо 23% відаў марскіх сысуноў знаходзяцца пад пагрозай выміраньня.

Значна паўплывала на колькасьць марскіх сысуноў дзейнасьць чалавека. Перш за ўсё яны сталі мішэньню для абарыгенных народаў, які палююць на іх праз атрыманьне ежы і іншых рэсурсаў. Многія з сысуноў таксама падвяргаліся камэрцыйнай прамысловасьці, што прывяло да рэзкага зьніжэньня ўсіх папуляцыяў прамысловых відаў, як то кіты і цюлені. Камэрцыйнае паляваньне прывяло да зьнікненьня марской каровы, марской норкі, японскага марскога льва і карыбскага цюленя-манаха. Пасьля таго, як камэрцыйнае паляваньне скончылася, некаторыя віды, як то шэры кіт і паўночны даўгалыч, аднавіліся ў лічбах. Наадварот, іншыя віды, як то паўночнаатлянтычны кіт, знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Акрамя паляваньня, марскія сысуны могуць быць забітыя праз заблытваньне ў сетках рыбаловаў. Павелічэньне трафіку праз акіян выклікае сутыкненьне хуткіх марскіх суднаў і буйных марскіх сысуноў. Дэградацыя марскіх экасыстэмаў таксама пагражае марскім сысунам і іхнай здольнасьці знайсьці і злавіць ежу. Шумавое забруджваньне, напрыклад, можа адмоўна адбіцца на рэхалякацыі сысуноў, а таксама наступствы глябальнага пацяпленьня дрэнна ўплываюць на арктычныя ўмовы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць