Мармэляд

кандытарскі прадукт

Мармэля́д (ад парт. marmelada) — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукрам з даданьнем пэктыну і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасьцю густога варэньня). У ангельскамоўных краінах слова marmalade азначае толькі варэньне з цытрусавых (асабліва з апэльсінаў). У СССР у мармэляд дадавалі інгрэдыенты, якія ня маюць дачыненьня да садавіны (напрыклад, агар-агар).

Мармэляд
Асноўны складнік
Падобныя стравыжавальны мармэляд[d]

Гісторыя рэдагаваць

Слова паходзіць ад партугальскага marmelada, які азначае выключна варэньне з айвы. Густое варэньне з апэльсінаў з такой назвай стала папулярна ў Вялікабрытаніі, адкуль мода на такія прадукты пракралася на кантынэнт разам з назвай — у нямецкай мове Marmelade азначае варэньне наогул.

Паводле іншых крыніц[1] «мармелад» у перакладзе з францускай азначае — старанна прыгатаваная страва колеру яблыкаў.

Эўрапейцы пазнаёміліся з мармэлядам падчас Крыжовых паходаў у Малай Азіі. Гістарычная радзіма мармэляду — Блізкі Ўсход і Ўсходняе Міжземнамор’е. Для таго, каб захаваць ураджай, плады ці сок ягад і садавіны выварвалі да максымальнага згушчэньня.

 
Партугальскі мармэляд з айвы

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ В. В. Похлебкин. Кулинарный словарь, 2002