Мара́т Іва́навіч Казе́й (10 кастрычніка 1929 — 11 траўня 1944) — піянэр-герой, сябар партызанскага атраду, які дзейнічаў на тэрыторыі цяперашняй Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны. Быў узнагароджаны мэдалямі «За отвагу», «За боевые заслуги», ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Пасьмяротна, у 1965 годзе, атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.

Марат Казей
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1929(1929-10-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 траўня 1944(1944-05-11) (14 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак вайсковец, партызан, выведнік, pioneer
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені мэдаль «За адвагу» мэдаль «За баявыя заслугі»

Ажыцьцяўляючы апэрацыю ў варожым тылу, Марат Казей апынуўся ў коле фашысцкіх салдатаў і падарваў сябе й іх гранатай.

Памяць пра героя рэдагаваць

У 1959 годзе ў Менску ў Піянэрскім парку, што на скрыжаваньні вуліцаў Янкі Купалы і Куйбышава, усталяваны помнік — Марат Казей за некалькі імгненьняў да гібелі. Скульптар — С. І. Селіханаў, архітэктар — В. Волчак.

Мэмарыял у гонар Казея створаны ў яго роднай вёсцы Станькаве Койданаўскага раёну. Яго імем названа мясцовая сярэдняя школа, дзе разьмешчаны музэй піянэра.

Пра ўчынак юнага героя расказваюць кнігі Вячаслава Марозава «Марат Казей», «У разведку ішоў хлапчук», «Ім было па чатырнаццаць» і Станіслава Шушкевіча «Апавяданьні пра Марата Казея».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць