Марадэрства (ад па-француску: maraudeur — «рабаўнік») — незаконнае прысваеньне чужой маёмасьці ў атмасфэры беспакаранасьці, звычайна ў надзвычайных сытуацыях, як то падчас прыродных катастрофаў або баявых дзеяньняў.

Сан-Францыска: падчас пажару пасьля землятрусу 1906 году. Жаўнеры арміі ЗША займаюцца марадэрствам

Ахвярамі марадэрства могуць быць ня толькі асобы, але і цэлыя гарады або рэгіёны: да прыкладу, пасьля Чарнобыльскай катастрофы эвакуяваны горад Прыпяць быў разрабаваны марадэрамі. Нават праз 20 гадоў пасьля аварыі, марадэры працягваюць вывозіць рэшткі гарадзкой маёмасьці. Марадэрствам зьяўляецца і прысваеньне рэчаў загінулых ў катастрофах і аварыях.

Марадэрства падчас ваенных дзеяньняў разглядаецца міжнародным правам як ваеннае злачынства міжнароднага характару. Марадэрства часта суправаджаецца актамі гвалту.

Літаратура рэдагаваць

  • Марадзёрства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 102

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Марадэрствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў