Мануэль Альмунія

гішпанскі футбаліст

Мануэль Альмунія Рывэра (па-гішпанску: Manuel Almunia Rivero; нарадзіўся 19 траўня 1977 году, Памплёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступам за ангельскі клюб «Арсэнал».

Мануэль Альмунія
Мануэль Альмунія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 1977 (46 гадоў)
Памплёна, Гішпанія
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1999
1999—2000
1999—2000
2000—2001
2001—2004
2001—2002
2002—2003
2003—2004
2004—
2011
2012—2014
Асасуна Б
Асасуна Памплёна
Картахэна
Сабадэль
Сэльта
Эйбар
Рэкрэатыва
Альбасэтэ
Арсэнал
Ўэст Гэм Юнайтэд
Ўотфард
44 (1)
0 (0)
3 (0)
25 (0)
0 (0)
35 (0)
2 (0)
24 (0)
109 (0)
4 (0)
76 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Мануэль распачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплёна, выступаючы за фарм-клюб каманды «Асасуна», але за асноўную каманды не гуляў. Затым адзін сэзон Мануэль правёў на правах арэнды ў клюбе трэцяга дывізіёну «Картахэна», а ўлетку 2000 году падпісаў кантракт з клюбам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёну. Улетку 2001 году перайшоў у «Сэльту», якая на той момант была адной зь вядучых камандаў Прымэры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сэзоны Мануэль правёў у арэндзе ў клюбах, як то «Эйбар», «Рэкрэатыва» й «Альбасэтэ».

14 ліпеня 2004 году падпісаў кантракт з «Арсэналам». Дэбютаваў за клюб 27 кастрычніка таго ж году ў гульні Кубка лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сэзон правёў усе гульні за «Арсэнал» у Кубку лігі. Напачатку сэзону 2007—2008 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.

Дасягненьні рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць