Малыя Салечнікі

вёска ў Салечніцкім старостве Салечніцкага раёну Віленскага павету Летувы

Малыя Салечнікі (лет. Šalčininkėliai) — вёска ў Летуве, на рацэ Вісінчы. Уваходзяць у склад Салечніцкага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек. Знаходзяцца за 8 км на поўнач ад Салечнікаў.

Малыя Салечнікі
лац. Małyja Salečniki
лет. Šalčininkėliai
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва: 615 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°27′0″ пн. ш. 25°27′0″ у. д. / 54.45° пн. ш. 25.45° у. д. / 54.45; 25.45Каардынаты: 54°27′0″ пн. ш. 25°27′0″ у. д. / 54.45° пн. ш. 25.45° у. д. / 54.45; 25.45
Малыя Салечнікі на мапе Летувы
Малыя Салечнікі
Малыя Салечнікі
Малыя Салечнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Малыя Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся каьцёл Сьвятога Юрыя, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Назва рэдагаваць

Тапонім Салечнікі ўтварыўся ад ракі Сольчы[1].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Minori Soleczniki (3 ліпеня 1510 году)[2].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVI ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Глябовічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. Пазьней мястэчка перайшло ў валоданьне Хадкевічаў. У XVII ст. з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут збудавалі драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1834 годзе ўладальнік мястэчка віленскі лекар і прафэсар унівэрсітэту Мікалай Мяноўскі збудаваў тут новы драўляны касьцёл[3]. На 1866 год у мястэчку было 12 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Малыя Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 82 чал., зь іх 72 каталікі і 10 юдэяў[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 615 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (1770)
  • Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 205.
  2. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.
  3. ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 394.
  4. ^ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 49.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць