Малодшы сяржант

вайсковае званьне

Мало́дшы сяржа́нтзваньне ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краінаў, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.

Пагон малодшага ўнтэрафіцэра Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон малодшага сяржанта Савецкай Арміі

Звычайна малодшыя сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленьняў, танка, гарматы.

Час выслугі ў званьні малодшы сяржант складае пяць месяцаў.

Перад воінскім званьнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага званьня вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спэцыяльнасьць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «мэдыцынскай службы».

Літаратура рэдагаваць

  • Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацьвержданае Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005 г.
  • Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001 г.