Малдовагаз

газатранспартнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў 1994 годзе ў якасьці дзяржаўнага канцэрну

Каардынаты: 47°1′55″ пн. ш. 28°50′50″ у. д. / 47.03194° пн. ш. 28.84722° у. д. / 47.03194; 28.84722

«Малдовагаз» — газатранспартнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў 1994 годзе ў якасьці дзяржаўнага канцэрну.

«Малдовагаз»
рум. Moldovagaz
Тып акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Нясем цяпло і ўтульнасьць у Вашыя дамы
Заснаваная 1994
Заснавальнікі Дэпартамэнт энэргетыкі, энэргетычных рэсурсаў і паліва Малдовы
Краіна Малдова
Разьмяшчэньне Кішынёў
Адрас вул. Албішоара, д. 38
Ключавыя фігуры Валер Голубеў[1]
Галіна транспарт
Прадукцыя прыродны газ
Паслугі трубаправодная пастаўка газу
Абарачэньне 7 963,867 млн малд.леяў[2] (2017 г.; $465,718 млн)
Апэрацыйны прыбытак 2 123,551 млн леяў (2017 г.; $124,183 млн)
Чысты прыбытак 1 926,081 млн леяў (2017 г.; $112,635 млн)
Лік супрацоўнікаў 5000 (2013 г.)
Матчына кампанія ПАТ «Газпрам» (Расея)
Даччыныя кампаніі ТАА «Малдоватрансгаз», ТАА «Тыраспальтрансгаз»

На 2019 год АТ «Малдовагаз» забясьпечвала расейскім прыроднам газам звыш 690 000 спажыўцоў Малдовы і пастаўляла яго на захад у Румынію. Акцыянэрамі выступалі: ПАТ «Газпрам» (Расея) — 50 %, урад Малдовы — 35,33 %, адміністрацыя Прыднястроўя — 13,44 %.

Будова рэдагаваць

На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ у Малдову праз 2 даччыныя прадпрыемствы — ТАА «Малдоватрансгаз» на правы бераг Днястра і ТАА «Тыраспальтрансгаз» у Прыднястроўе. Разьмеркаваньнем газу сярод спажыцоў займаліся 17 даччыных ТАА, зь іх 5 у Прыднястроўі — у Бэндэры, Дубэсары, Слабазіі, Рыбніцы і Тыраспалі. Астатнія 12 газаразьмеркавальных ТАА працавалі ў Архэі, Бэлцы, Камраце (Гагавузія), Кагуле, Кішынёве, Таракліі, Унгене, Фларэшце, Чымішліі, Штэфан-Водэ, Адзінцах і Ялавэні[3].

Расцэнкі рэдагаваць

На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ спажыўцам у Малдове па наступных расцэнках за 1000 кубамэтраў:

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1994 годзе Дэпартамэнт энэргетыкі, энэргетычных рэсурсаў і паліва Малдовы стварыў дзяржаўны канцэрн «Малдова-Газ», у склад якога ўвайшло 51 газаразьмеркавальнае прадпрыемства. 25 сакавіка 1999 году канцэрн «Малдова-Газ» і малдоўска-расейскае АТ «Газзабесптранзыт» аб’ядналі ў АТ «Малдовагаз». У 2003 годзе пусьцілі газавымяральную станцыю (ГВС) «Кэўшэнь». У 2007 годзе на поўдні Малдовы запусьцілі газаправод «Токуз—Кайнар—Мярэнь»[5]. За 2017 год АТ «Малдовагаз» імпартавала 1033,9 млн кубамэтраў прыроднага газу, зь якіх 36,4 % паставілі АТ «Цеплаэлектрыка» і 32,3 % — хатнім гаспадаркам[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Органы кіраваньня (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
  2. ^ Фінансавае становішча ў 2017 годзе (рум.) // АТ «Малдовагаз», 27 сакавіка 2018 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
  3. ^ Будова (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
  4. ^ Расцэнкі (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
  5. ^ Гісторыя (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
  6. ^ Справаздача аб пастаўцы прыроднага газу ў 2017 годзе (рум.) // АТ «Малдовагаз», 2018 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць