Макабі Хайфа

ізраільскі футбольны клюб

«Мака́бі» (па-габрэйску: מועדון הכדורגל מכבי חיפה) — ізраільскі футбольны клюб з гораду Хайфы. Заснаваны ў 1913 годзе. 15-разовы чэмпіён Ізраілю (1984, 1985, 1989, 1991, 1994, 2001, 2002, 2004, 2005, 2006, 2009, 2011, 2021, 2022, 2023). Шасьціразовы ўладальнік Кубка Ізраілю (1962, 1991, 1993, 1995, 1998, 2016).

Макабі Хайфа
Поўная назва מועדון הכדורגל מכבי חיפה
Заснаваны 1913
Горад Хайфа, Ізраіль
Стадыён Кір’ят-Эліезэр
Умяшчальнасьць: 14 002
Кіраўнік Якаў Шагар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны клюб «Макабі» быў створаны ў 1913 годзе на тэрыторыі мутасарыфату Ерусаліму. Паколькі мясцовай футбольнай не існавала на тэрыторыі дзеяньня Брытанскага мандату ў Палестыне да ліпеня 1928 году, клюб гуляў толькі таварыскія матчы. Пасьля некаторага часу занядбаньня, клюб рэарганізаваўся ў лютым 1923 году[1]. У тыя часы клюб ладзіў толькі некалькі матчаў за сэзон, а таксама браў удзел у Габрэйскім кубку. На працягу доўгіх гадоў «Макабі» знаходзіўся ў ценю вечнага канкурэнта «Гапаэлю». У 1942 годзе клюб выйшаў у фінал Народнага кубка, які потым быў пераназваны ў Кубак Ізраілю па стварэньні сувэрэннай ізраільскай дзяржавы. У фінале хайфаўцы з буйным лікам 12:1 саступілі тэль-авіўскаму клюбу «Бэйтар». Нейкімі посьпехамі клюб ня мог пахваліцца ажно да пачатку 1960-х гадоў. У 1962 годзе «Макабі» зноў дакрочыў да фіналу ізраільскага кубка, дзе, нарэшце, перамог суперніка. Фінальны матч супраць тэль-авіўскага «Макабі» скончыўся зь лікам 5:2 на карысьць гульцоў з Хайфы. У наступным годзе каманда яшчэ раз трапіла ў фінал, але гэтым разам саступіла землякам з «Гапаэлю» зь лікам 1:0.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Даніель Сундгрэн 1990
3   Аб Шон Голдбэрг 1995
4   ПА Алі Магамэд 1995
5   ПА Мануэл Кафумана 1999
6   ПА Гадзі Кінда 1994
8   Нап Далеў Газыза 1995
9   Нап Францьдзі П’еро 1995
11   ПА Ліёр Рэфаэлаў 1986
12   Аб Сун Мэнагэм 1993
14   ПА Ліёр Каса 2005
15   Нап Кені Саеф 1993
16   Бр Ітамар Ніцан 1987
17   Нап Суф Падгарану 2002
18   ПА Гані Наор 1999
19   Нап Эрык Шуранаў 2002
21   Нап Дын Давід 1996
22   Аб Іляй Фэйнгальд 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Маор Кандыл 1993
25   Нап Анан Халяйлі 2004
26   ПА Магмуд Джабэр 1999
27   Аб П’ер Карню 1996
28   ПА Іляй Гаяй 2001
29   Нап Тамэр Гэмэд 1987
30   Аб Абдуляй Сэк 1992
31   Нап Данііл Лесавой (ар. Дынама М.) 1998
32   ПА Зыў Бэн Шымол 2004
40   Бр Шарыф Каюф 2001
44   Аб Ларэнца Шыміч 1996
55   Аб Рамі Гершон 1988
77   Бр Роээ Фукс 1998
  ПА Рой Мошэ Катры 2002
  Бр Нітай Грэйс 2004
  ПА Магамад Амэр 2003

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Haifa». Historical Jewish Press.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць