Макабі Тэль-Авіў

ізраільскі футбольны клюб

«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 23-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.

Макабі Тэль-Авіў
Поўная назва מועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны 1906
Горад Тэль-Авіў, Ізраіль
Стадыён Блумфілд
Умяшчальнасьць: 29 400
Кіраўнік Мітчэл Голдгар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

 
«Макабі» ў 1913 годзе.
 
«Макабі» ў 1921 годзе.

У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.

У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[1]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіён Ізраілю (23):
    • 1936, 1937, 1942, 1947, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958, 1968,
    • 1970, 1972, 1977, 1979, 1992, 1995, 1996, 2003, 2013, 2014,
    • 2015, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Ізраілю (24):
    • 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959,
    • 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001,
    • 2002, 2005, 2015, 2021

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Авішай Коэн 1995
3   Аб Рой Рэвіва 2003
4   Аб Энрык Сабарыт 1992
5   Аб Ідан Начміяс 1997
7   Нап Эран Загаві 1987
9   Нап Дор Тургеман 2003
10   ПА Дан Бітан 1995
11   Нап Ёнатан Коэн 1996
13   Аб Раз Шлямо 1999
14   ПА Ёрыс ван Овэрээм 1994
15   Нап Ёнас Маледэ 1999
16   ПА Габі Канічоўскі 1997
17   Нап Фэлісію Мілсан 1999
19   Бр Даніел Тэнэнбаўм 1995
21   ПА Шэран Ейні (капітан) 1986
22   Бр Арлянда Маскера 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Эяль Голаса 1991
25   Аб Дэрык Люкасэн 1995
26   ПА Іда Шагар 2001
27   Аб Афір Давідзада 1991
30   Аб Матан Бальтакса 1995
33   Бр Ор Іцгак 2001
42   ПА Дор Пэрэц 1995
55   Аб Нір Бітан 1991
70   Нап Кіку Бандозу 1995
72   ПА Эдэн Карцаў (ар. Башакшэхір) 2000
77   Нап Ошэр Давіда 2001
90   Бр Рой Машпаці 1992
  Бр Тамэр Алян 2003
  ПА Анар Ушмандзі 2003
  Нап Гэнры Ада 2003

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «The First Years». Maccabi Tel Aviv

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць