Майсей (па-габрэйску: משֶׁה, па-старажытнагрэцку: Mωυσής, па-арабску: موسىٰ‎) — біблійны прарок, рэлігійны лідэр, заканадавец, які вызваліў старажытнагабрэйскія плямёны ад прыгнёту эгіпецкіх фараонаў. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства Торы. Шануецца юдаістамі, хрысьціянамі й мусульманамі. Згодна з кнігай «Выхад», Майсей нарадзіўся ў той час, калі габрэйскі народ быў больш шматлікім у Эгіпце й эгіпецкі фараон быў занепакоены тым, што яны могуць дапамагчы ворагам ягонай дзяржавы.

Майсей
משֶׁה
«Майсей», скульптура Мікелянджэлё
Род дзейнасьці прарок, рэлігійны лідэр
Дата нараджэньня 1391 да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1271 да н. э.
Месца сьмерці
Месца вучобы
  • невядома
Занятак вайскавод, рэлігійны лідэр, заканадавец, цудатворац, пастух, кіраўнік
Навуковая сфэра маральная філязофія[d]
Гады дзейнасьці XIII стагодзьдзе да н. э.[3]
Бацька Амрам
Маці Ёхавэда
Дзеці Гэршом[d][4] і Эліэзэр[d][5]

Існаваньне Майсея, а таксама дакладнасьць гісторыі ягонага зыходу зьяўляецца спрэчным сярод археолягаў і эгіптолягаў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што біяграфічныя дадзеныя, і эгіпецкае паходжаньне, якія прыпісваюцца Майсею варта існаваньню гістарычных палітычных і рэлігійных лідэраў, якія ўдзельнічалі ў кансалідацыі габрэйскіх плямёнаў ў Ханаане да канца бронзавага стагодзьдзя. Равінскі юдаізм разьлічвае працягласьць жыцьця Майсея адпаведнае 13911271 да н. э.. Хрысьціянская традыцыя схільная да меркаваньне больш раньняга тэрміну жыцьця.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У Бібліі (Стары Запавет) зьмяшчаецца драматычная легенда аб Майсеі, напоўненая шматлікімі жыцьцёвымі выпрабаваньнямі на ўсім працягу яго 120-гадовага жыцьця.

Паведамляецца, што нарадзіўся Майсей у Эгіпце ў сям’і Амрама[6], праўнука Лявія й прапраўнука габрэйскага патрыярха Якава, у той час, калі эгіпецкія фараоны, баючыся размнажэньня габрэяў пасьля іх 200-гадовага знаходжаньня ў Эгіпце, выдалі загад павівальным бабкам зьнішчыць народжаных габрэйскіх хлопчыкаў[7], а іх целы скідаць у Ніл[8]. Маці Майсея Ёхавэда доўгі час хавала яго, а калі далей хаваць дзіця дома стала немагчыма, паклала свайго сына ў засмаленым кошыку на беразе Ніла ў трысьнягу. Тут яго знайшла дачка фараона й вырашыла захаваць яму жыцьцё. Яна аддала падкідыша на выхаваньне сваёй маці, а пасьля ўсынавіла яго[9]. Атрымаўшы добрае выхаваньне, Майсей зь цягам часу ўзначаліў эгіпецкае войска супраць этыёпаў, здабыў бліскучую над імі перамогу й заключыў прыгодную для Эгіпта дамову. Гэта адчыніла яму прамы шлях да царскага трона.

Аднойчы ён, ня ведаючы свайго сапраўднага паходжаньня, заступіўся за пакрыўджанага габрэя й забіў эгіпцяніна, які зьдзекаваўся над сваёй ахвярай[10]. Баючыся адказнасьці за гэты ўчынак, які пагражаў яму сьмерцю, Майсей пакінуў двор фараона й знайшоў сабе прытулак у арабскага сьвятара Рагуіла. Ажаніўшыся на дачцы апошняга Сэпфоры, ён каля 40 гадоў праслужыў пастухом у свайго цесьця[11].

Бог зьявіўся Майсею на гары Сынай у выглядзе палаючага куста і загадаў вызваліць габрэйскі народ з эгіпецкай няволі. Майсей спачатку адмовіўся ад такога даручэньня, спасылаючыся на розныя цяжкасьці й сваю нявартасьць для выкананьня такой гістарычнай ролі. Але атрымаўшы ад Бога запэўненьне ў дапамозе, згадзіўся выканаць ягоную волю[12]. Пасьля таго, як дзесяць караў абрынуліся на Эгіпет, Майсей з братам Ааронам вывелі габрэяў праз Чырвонае мора ў напрамку Палестыны. Аднак Бог не дапусьціў іх у абяцаную ім зямлю Палестыны празь іхнае непаслушэнства й іхныя нараканьні на Майсея, якога ён зрабіў для іх сваім заканадаўцам. Яны вымушаны былі разам з Майсеем на працягу 40 гадоў блукаць па пустэльных месцах Сынайскай паўвыспы, дзе й скончыўся жыцьцёвы шлях Майсея.

Біблейскае паданьне прыпісвае Майсею напісаньне першых пяці кнігаў Старога Запавету («Быцьцё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон»), гэтак званае Пяцікніжжа.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ http://www.biblereferenceguide.com/keywords/moses.html
  2. ^ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/02572117.2009.10587324
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ 22 // שְׁמוֹת (стар.-гэбр.)
  5. ^ 4 // שְׁמוֹת (стар.-гэбр.)
  6. ^ Выхад, 6:20 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  7. ^ Выхад, 1:15-16 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  8. ^ Выхад, 1:22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  9. ^ Выхад, 2:2-10 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  10. ^ Выхад, 2:11-12 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  11. ^ Выхад, 2:15-22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  12. ^ Выхад, 3:2-22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Майсейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў