Майкл Грант Ігнацьеў

Майкл Грант Ігнацьеў (па-ангельску: Michael Grant Ignatieff; нар. 12 траўня 1947 году ў Таронта) — канадзкі гісторык і былы палітык.

Майкл Грант Ігнацьеў
10 сьнежня 2008 — 25 траўня 2011
Папярэднік Стэфан Марыс Дыён
Наступнік Bob Rae[d]
14 кастрычніка 2008 — 1 траўня 2011
9 студзеня 2013 — 31 жніўня 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 траўня 1947(1947-05-12)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Сюзан Бэраклаў
Жужане Жохар
Дзеці: Тэа і Соўфі
Бацька: Джордж Ігнацьеў[d]
Маці: Alison Grant[d][5]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія рэдагаваць

Ігнацьеў атрымаў ступень бакаляўра па гісторыі ў Таронтаўскім унівэрсытэце (1969)[6]. Пасьля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1975[6].

Ён працаваў выкладчыкам ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі, Кембрыджы, Лёнданскім унівэрсытэце, Каліфарнійскім унівэрсытэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з унівэрсытэцкаю кар’ераю працаваў на радыё і тэлебачаньні BBC. Ігнацьеў прыйшоў у канадзкую палітыку ў лістападзе 2005. У 2006 годзе абраны сябрам палаты прадстаўнікоў парлямэнту Канады. З 2007 да 2008 быў намесьнікам старшыні Лібэральнай партыі Канады. З 2009 да 2011 Ігнацьеў зьяўляўся лідэрам апазыцыі ў ніжняй палаце канадзкага парлямэнту, дзе ён прадстаўляў акругу Этоўбіка-Лэйкшор (правінцыя Антарыё). Ад 2011 да 2013 году працаваў ва ўнівэрсытэце Таронта[7]. Ад 2016 да 2021 году быў рэктарам Цэнтральнага Эўрапэйскага Ўнівэрсытэту ў Будапэшце[6]. Ён зьяўляецца аўтарам 15 кніг.

Сям’я і асабістае жыцьцё рэдагаваць

Ігнацьеў зьяўляецца нашчадкам Графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадзкім дыпляматам расейскага паходжаньня. Дзед Майкла, Граф Павал Ігнацьеў, быў міністрам народнай асьветы пры Імпэратары Мікалаі ІІ. Прадзед Майкла, Граф Мікалай Ігнацьеў, быў міністрам унутраных справаў пры Імпэратары Аляксандры ІІІ. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Унівэрсытэту Каралевы ў Кінгстане.

Першаю жонкаю Ігнацьева зьяўлялася брытанка Сюзан Бэраклаў. Ад шлюбу з Бэраклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Цяпер ён жанаты з вугоркай Жужане Жохар.

Ігнацьеў зьяўляецца праваслаўным.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Ray M. Michael Ignatieff // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Michael Ignatieff // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Michaël Ignatieff // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118891324 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ а б в Michael Ignatieff (анг.). CEU.
  7. ^ Michael Ignatieff CV (анг.) (PDF)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Майкл Грант Ігнацьеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў