Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазьней Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на ўсходзе Палесься. Сталіца — места Мазыр.

Мазырскі павет
лац. Mazyrski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус адміністрацыйная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мазыр
Дата ўтварэньня 1566
Дата скасаваньня 1793
Старосты Старосты мазырскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня 1565/66—1793
Месцазнаходжаньне Мазырскага павету
Мазырскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

 
Брамы сядзібы і касьцёла ў Астражанцы. Я. Радзівіл, 1651 г.

Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, уваходзіў у склад Кіеўскага ваяводзтва.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[1]. Мазырскі павет, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, быў выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва ВКЛ.

У лістападзе 1793 году на Мазыршчыне зьявіўся пісьмовы ўнівэрсал Тадэвуша Касьцюшкі з заклікам, каб «зьбіраліся грамадзяне да аднаўленьня Айчыны»[2].

20 сьнежня 1793 году ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка рэдагаваць

Мескі герб атрымаў толькі Мазыр.

Геаграфія рэдагаваць

На поўначы межаваў з Слуцкім княствам і Наваградзкім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на захадзе — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на поўдні — з Кіеўскім ваяводзтвам, на ўсходзе — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва.

У склад Мазырскага павету ўваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага, Бчыцкага (Пціцкага) і Убарцкага[3] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Найбольш значныя мястэчкі: Капаткевічы, Каралін, Загальле, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[4] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіхАзарычы і Кімбараўка). Таксама на тэрыторыі павету знаходзіліся мястэчкі Барбароў, Белая Сарока і Юравічы. Магдэбурскае права меў толькі Мазыр (28.01.1577).

Дэмаграфія рэдагаваць

 
Панарама Юравічаў

У сярэдзіне XVII ст. Мазырскі павет налічваў 5276 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 37 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 15 тыс. чал.[5]

Паводле люстрацыі 1775 году ў павеце было 5350 дымоў[6].

Ураднікі рэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты мазырскія

Павятовы соймік праходзіў у Мазыры, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Мазырская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна мазырскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Мацей Казімер Аскерка. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала мазырскую кашталянію. У выніку, кашталян мазырскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура рэдагаваць

Драўляная рэдагаваць

На тэрыторыі Мазыршчыны склалася самабытная ўсходнепалеская архітэктурная школа.

Мураваная рэдагаваць

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Мазыршчыны прыйшла стылістыка барока.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
  2. ^ Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам…» — Менск: Навука і тэхніка, 1994.
  3. ^ Насевіч В. Мазыр // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 41.
  4. ^ Насевіч В. Мазырскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 261.
  5. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  6. ^ Jelski A. Powiat mozyrski // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 339.

Літаратура рэдагаваць