Мазачча (па-італьянску: Masaccio), уласна Тамаза ды Сэр Джаваньні ды Сымонэ (італ. Tommaso di Ser Giovanni di Simone; 21 сьнежня 1401, Сан-Джаваньні-Вальдарна, Флярэнтыйская рэспубліка — восень 1428, Рым, Папская вобласьць) — італьянскі жывапісец эпохі Раньняга Адраджэньня. Прадстаўнік флярэнтыйскай школы. Паводле словаў Джорджа Вазары, Мазачча быў найлепшым мастаком свайго пакаленьня[1]. Мазачча памёр у дваццаць шэсьць гадоў, але вядома вельмі мала пра дакладныя абставіны ягонай сьмерці[2]. Нягледзячы на сваю кароткую кар’еру, ён меў вялікі ўплыў на іншых мастакоў. Мазаччы быў адным зь першых, хто выкарыстаў лінейную пэрспэктыву ў сваім жывапісу, выкарыстоўваючы такія мэтады, як перарывістую кропку, у мастацтве ўпершыню. Ён таксама адышоў ад папулярнага на той час гатычнага стылю.

Мазачча
Аўтапартрэт. Дэталь фрэскі
Дата нараджэньня 21 сьнежня 1401
Месца нараджэньня Сан-Джаваньні-Вальдарна, Флярэнтыйская рэспубліка
Дата сьмерці 1428
Месца сьмерці Рым, Папская вобласьць
Занятак мастацтва, фрэскі
Навуковая сфэра малярства
Плынь Раньняе Адраджэньне

Мянушка Мазачча зьяўляецца памяншальным да слова Маза, якое ў сваю чаргу зьяўляецца скарачэньне ад імя Тамаза.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Giorgio Vasari, Le Vite de' piu eccellenti pittori, scultori ed architettori, ed. Gaetano Milanesi, Florence, 1906, II, 287-288.
  2. ^ Masaccio, the old master who died young. The Guardian

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мазаччасховішча мультымэдыйных матэрыялаў