Мадлен дэ Скюдэры (па-француску: Madeleine de Scudéry, 15 лістапада 1607, Гаўр, Францыя — 2 чэрвеня 1701, Парыж, Францыя) — француская пісьменьніца, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.

Мадлен дэ Скюдэры
Madeleine de Scudéry
Мадлен дэ Скюдэры. Партрэт працы невядомага мастака, XVII стагодзьдзе
Мадлен дэ Скюдэры. Партрэт працы невядомага мастака, XVII стагодзьдзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 15 лістапада 1607(1607-11-15)[1]
Памерла 2 чэрвеня 1701(1701-06-02)[3][4][5][…] (93 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, гаспадыня літаратурнага салёну, літаратар, навэлістка, паэтка, француская маралістка, філёзаф
Жанр раман з ключом[d]
Мова француская
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Мадлен дэ Скюдэры пасірацела ў шасьцігадовым узросьце; атрымала добрую адукацыю высілкамі дзядзькі. У 1630 годзе пераехала ў Парыж да свайго брата Жоржа дэ Скюдэры; наведвала салён спадарыні Рамбуе, дзе яе называлі «Сафо». Пасьля заходу салёна Рамбуе, у 1652 годзе адчыніла свой уласны; яго наведвалі Лярашфуко, мадам дэ Ляфает, мадам дэ Сэвінье. У часы Фронды была прыхільніцай прынца Кандэ.

Мадлен дэ Скюдэры не адрозьнівалася прыгажосьцю; замуж яна ня выйшла паводле перакананьняў, аддаючы перавага плятанічнаму пачуцьцю (заклад свабоды ад шлюбнай сувязі). У гэтым сэнсе яе можна лічыць папярэдніцай фэмінізму. «Сафо» набыла эўрапейскую славу, а ў 1695 годзе Людовік XIV загадаў выбіць мэдаль зь ейнай выявай.

Кар’еру пісьменьніцы пачала ў 1641 годзе. Усе свае галянтна-гераічныя раманы друкавала пад імем брата (частка гэтых раманаў была напісана ў суаўтарстве зь ім).

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
  • Mongredien G. Madeleine de Scudery et son salon. — P.: 1946.
  • Niderst A. Madeleine de Scudery, Paul Pelisson et leur monde. — P.: 1976.
  • Godenne R. Les Romans de Mademoiselle de Scudery. — Geneve: 1983.
  • Aronson N. Madeleine de Scudery ou le Voyage au pays de Tendre. — P.: 1986.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мадлен дэ Скюдэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Madeleine De Scudery // GeneaStar
  2. ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 960.
  3. ^ Madeleine de Scudery // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Madeleine de Scudéry // FemBio database (ням.)
  5. ^ Madeleine Scudéry // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)