Магілёўскія ведамасьці

Каардынаты: 53°55′00″ пн. ш. 30°20′34″ у. д. / 53.916667° пн. ш. 30.34278° у. д. / 53.916667; 30.34278

«Магілёўскія ведамасьці» (наркам. Магілёўскія ведамасці) — дзяржаўная газэта Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са сьнежня 1990 году і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласьці.

«Магілёўскія ведамасьці»
Тып тыднёвік
Заснавальнік Савет дэпутатаў Магілёўскай вобласьці
Уладальнік Выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласьці
Галоўны рэдактар Сьвятлана Шутава
Рэдактар Сьвятлана Шутава[d]
Заснаваная 26 сьнежня 1990 (33 гады таму)
Палітыка урадавая
Мова расейская, беларуская
Штаб-кватэра Магілёў, вул. Першамайская, д. 89
Наклад 13 500 (2018 г.)
Афіцыйны сайт mogved.by

На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, зь якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].

Мінуўшчына рэдагаваць

26 сьнежня 1990 году ў Магілёве выйшаў першы нумар газэты «Магілёўскія ведамасьці». Да 1994 году наклад газэты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 году ў выніку далучэньня газэтаў «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» стварылі інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці»[4]. На жнівень 2013 году штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, зь якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газэты «Магілёўскія ведамасьці»[5].

Галоўныя рэдактары рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантакты (рас.) // Газэта «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
  2. ^ Падпіска (рас.) // Газэта «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
  3. ^ Герман Маскаленка. Нагадаць, каб цанілі (рас.) // Газэта «7 дзён», жнівень 2004 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
  4. ^ Зьміцер Лепейка. Пра нас (рас.) // Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
  5. ^ Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсьць прыбытак» // Зьвязда : газэта. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Газэта «Магілёўскія ведамасьці» сьвяткуе 25-годзьдзе (рас.) // Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці», 27 сьнежня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць