Магілёўскае паўстаньне 1618 году

выступленьне месьцічаў Магілёва ў 1618 року супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі

Каардынаты: 53°55′0″ пн. ш. 30°21′0″ у. д. / 53.91667° пн. ш. 30.35° у. д. / 53.91667; 30.35

Магілё́ўскае паўста́ньне 1618 году — выступленьне месьцічаў Магілёва супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі.

Магілёўскае паўстаньне 1618 году
Берасьцейская унія
Дата9 кастрычніка 1618 (405 гадоў таму)
МесцаМагілёў (Аршанскі павет, Вялікае Княства Літоўскае)
Прычыныпагроза закрыцьця праваслаўных цэркваў
Мэтызахаваньне незалежнасьці ад уніяцкай мітраполіі
Спосабызачыненьне гарадзкой брамы, усталяваньне гарматаў на гарадзкім вале
Вынікстрата праваслаўнымі месьцічамі цэркваў і манастыроў (1619 г.)
Атрыманыя
саступкі
стварэньне Магілёўская праваслаўнай япархіі ў 1632 годзе
Удзельнікі канфлікту
Магістрат Магілёва
Ключавыя асобы
Сілы бакоў
сьвіта Кунцэвіча
харугва Магілёва
Страты
20 забітых (1619 г.)

9 кастрычніка 1618 году полацкі ўніяцкі архіяпіскап Язафат Кунцэвіч прыбыў да Магілёва з намерам зачыніць праваслаўныя цэрквы. Магістрат Магілёва на чале зь Міронам Собалем (бацькам друкара Сьпірыдона Собаля) адмовіўся падпарадкавацца ўніяцкай мітраполіі. Пры набліжэньні Кунцэвіча месьцічы замкнулі браму і ўсталявалі на гарадзкім вале гарматы. Тады Кунцэвіч зьехаў у Варшаву (Польскае каралеўства) да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы, які 22 сакавіка 1619 году выдаў унівэрсал аб выраку на сьмерць 20 удзельнікаў выступленьня і накладаньні на месьцічаў спагнаньня[1]. Сярод вырачаных на сьмерць былі Л. Ісаеў, М. Пуцята, К. Шаўнін і Я. Шульха[2].

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Магілёўскае паўстаньне 1618 // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 5. М—Пуд. — С. 14. — 592 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0141-9