Ліёнская мэтраполія

Ліёнская мэтраполія (па-француску: Métropole de Lyon) — асобая адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Францыі (адначасова дэпартамэнт і мэтраполія), у складзе рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 69M. Адміністрацыйны цэнтар — Ліён. Насельніцтва 1 324 637 чалавек (2012).

Ліёнская мэтраполія
Métropole de Lyon
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Рэгіён Авэрнь — Рона-Альпы
Статус Дэпартамэнт
Прэфэктура Ліён
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2015[1]
Старшыня генэральнай рады Bruno Bernard[d]
Насельніцтва (2015) 1 370 678
Шчыльнасьць 2 568 чал./км²
Плошча 533,68 км²
Нумар дэпартамэнту 69M
Колькасьць акругаў 1
Колькасьць камунаў 59
Дэпартамэнт на мапе Францыі
Ліёнская мэтраполія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дэпартамэнт-мэтраполія ўключае 1 акругу і 59 камунаў, найбуйнейшыя зь якіх Ліён і Вілёрбан.

1 студзеня 2015 59 камунаў г.зв. Вялікага Ліёну былі вылучаныя са складу дэпартамэнту Рона і ўтварылі новую асобую адміністрацыйную адзінку — Ліёнская мэтраполія.


Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ліёнская мэтраполіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы рэдагаваць