Літоўскі лейб-гвардыі полк

Літоўскі лейб-гвардыі полк — узброенае фармаваньне Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 18171918 гадах у складзе 3-й гвардэйскай пяхотнай дывызіі (23 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).

Літоўскі лейб-гвардыі полк
Литовский лейб-гвардии полк

Палкавы нагрудны знак
Гады існаваньня 18171918
Краіна Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Уваходзіць у 3-я гв. пях. дыв-я (23-і АК, Варшаўская ВА)
Тып полк
Дысьлякацыя Варшава

Да 12 кастрычніка 1817 года назву Літоўскага лейб-гвардыі палка насіў Маскоўскі лейб-гвардыі полк, які ўдзельнічаў пад гэтым імем у Барадзінскай бітве. 12 кастрычніка 1817 г. — са знаходзіўшагася ў Варшаве з 1814 году ў Гвардзейскім атрадзе пры цэсарэвічы Канстанціне Паўлавічы 3-го батальёна лейб-гвардыі Літоўскага палка, з даданьнем зь іншых палкоў выхадцаў з Царства Польскага, сфармаваны новы лейб-гвардыі Літоўскі полк на правах і прывілеях старой гвардыі.

Удзельнічаў у расейска-турэцкай і Першай сусьветнай войнах. У 1918 годзе расфармаваны.