Літаратурны музэй Максіма Багдановіча

Літарату́рны музэ́й Максі́ма Багдано́віча — музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, месьціцца ў двухпавярховым будынку №7а па вул. М. Багдановіча ў Траецкім прадмесьці. Недалёка ад гэтага месца знаходзіўся дом (не захаваўся), у якім нарадзіўся клясык беларускі літаратуры Максім Багдановіч.

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас вул. М. Багдановіча, д. 7а.
Велічыня калекцыі 16 946
Плошча экспазыцыі 140 кв.м
Створаны 19 верасьня 1980 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°54′29″ пн. ш. 27°33′21.91″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 27.5560861° у. д. / 53.90806; 27.5560861Каардынаты: 53°54′29″ пн. ш. 27°33′21.91″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 27.5560861° у. д. / 53.90806; 27.5560861
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча на мапе Беларусі ±
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
bagdanovich.museum.by

Пастанова аб стварэньні Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча прынятая 19 верасьня 1980 году. Створаны 1 красавіка 1981 году, адкрыты для наведвальнікаў 8 сьнежня 1991 году да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мэмарыяльнасьці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны сьвет паэта і яго жыцьцёвы шлях[1].

Мастацкае афармленьне экспазыцыі стылізаванае пад характэрны для мастацтва канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя мадэрн. Яго элемэнты прысутнічаюць у афармленьні столі, экспазыцыйных нішаў, вітражоў, у складаным плястычным малюнку твораў з саломкі[2].

Кожная зь пяці заляў экспазыцыі адлюстроўвае пэўны пэрыяд жыцьця паэта, так першая экспазыцыйная заля знаёміць з тэмай дзяцінства і раньняй юнацкасьці пісьменьніка, матэрыялы другой залі адлюстроўваюць працэс станаўленьня творчай індывідуальнасьці, трэцяя заля экспазыцыі прысьвечаная тэме росквіту творчага таленту М. Багдановіча, апошняя заля «Мадоны» — адрозьніваецца ад іншых заляў экспазыцыі сваім афармленьнем і ўвядзеньнем адмысловых прыёмаў падачы экспанатаў[3].

На пачатак 2006 году ў фондах Літаратурнага музэю М. Багдановіча знаходзілася каля 16 946 адзінак захоўваньня музэйных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў.

Літаратура рэдагаваць

  • Багдановіча Максіма літаратурны музей / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 272—273.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча; [Рэд. А.Бяляцкі]. — Мн., 1996. Сш. 1. — [129] с.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча. — Мн., 1997. Сш. 2. — [139] с.
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча — The literature museum of Maksim Bagdanovich / В.Мікута, П.Качаткова, Т.Шубіна. — Мн.: Музей М.Багдановіча, 1996. — [79] с.
  • Каханоўскі Г. А. У родным краі / Беларус. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1983. — [16] с.
  • Бяляўская В. Угодкі Максіма Багдановіча / / Звязда. — 1996. — 30 мая.
  • Бяляцкі А. З жыцця Максіма Багдановіча / / ЛіМ. — 1997. — 11 крас.
  • Бяляцкі А. «Рупіцца аб эстэтыцы, „красе“ таго, што ідзе да людзей…» / / ЛіМ. — 1994. — 9 снеж.
  • В венок поэту / / Знамя юности. — 1991. — 10 дек. Жданко В. Музей паэта / / Звязда. — 1991. — 7 снеж.
  • Здесь витает дух поэта / / Советская Белоруссия. — 1991. — 10 дек. Качаткова П., Мікута В.
  • Вянок экспазіцыі: З вопыту пабудовы Літ. музея М.Багдановіча / / Мастацтва. — 1992. — № 12. — С. 63-67.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001