Лідзія Вакулоўская

літаратар

Лідзія Вакулоўская (20 лютага 1926, г. Сноўск, Чарнігаўская вобласьць, УССР — 28 жніўня 1991, Сноўск (былы Шчорс), Чарнігаўская вобласьць, Украіна)— празаік, сцэнарыстка, у другой палове 1960-х перасьледавалася і трапляла пад цэнзурныя рэпрэсіі.

Лідзія Вакулоўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 лютага 1926(1926-02-20)[1]
Памерла 28 жніўня 1991(1991-08-28)[1] (65 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, сцэнарыстка

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1945 скончыла сярэднюю школу, пасьля паступіла ў Кіеўскую школу кінаактораў, пасьля закрыцьця школы ў 1948 годзе перавялася на расейскае аддзяленьне акторскага факультэту Кіеўскага тэатральнага інстытуту. Па заканчэньні атрымала накіраваньне ў Адэскі тэатар расейскай драмы (1952). У 1954 пераехала на Чукотку, з гэтага часу пачала выступаць у друку, працавала ў рэдакцыі газэты «Заря Севера», потым у Калінінградзе ў газэце «Калининградская правда». У 1963 па яе сцэнары пастаўленая камэдыя «Лушка» на Кіеўскай кінастудыі.

Сябра СП СССР з 1963 году, у беларускай пісьменьніцкай арганізацыі з 1965 году.

У сувязі зь пераводам мужа Сяргея Вінаградава на новую работу ў 1965 апынулася ў Менску, перайшла на творчую працу. У Беларусі пачала друкавацца з 1966 у часопісе «Нёман»: апавяданьні «В пургу» (1966), «Таюнэ» (1967). На кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў фільм «Саша-Сашачка» (1966) паводле яе сцэнару.

На кватэры Вакулоўскай рэгулярна зьбіралася вольнадумная інтэлігенцыя Менску. Як высьветлілася пазьней, у гэты своеасаблівы клюб пранік агент КГБ Зоя Б.

З 1967 году перасьледуецца з боку КГБ і трапляе пад цэнзурныя рэпрэсіі, раскручваецца «справа Вакулоўскай». Пісьменьніцу абвінавачваюць у спробах перадаць на Захад для публікацыі свае творы, распаўсюджваньні забароненай літаратуры, закліках да тэрору і антысавецкай прапагандзе. Пётар Машэраў, выступаючы на партактыве, з гэтай нагоды заявіў, што «кампэтэнтныя органы ўскрылі антысавецкі нарыў», што з «асобамі, якія рэгулярна наведвалі кватэру сябры Саюзу пісьменьнікаў Л.Вакулоўскай, дзе сыстэматычна наладжваліся п'янкі ды вяліся злобныя антысавецкія размовы», пачалі праводзіцца прафіляктычныя размовы. Зь лістападу 1967 сябры і калегі В. (у тым ліку — Валянцін Тарас) таксама дапытваюцца ў КГБ і доўгі час перасьледуюцца.

У 1988 Вакулоўская піша кнігу пра сталінскія рэпрэсіі «Вольфрам - металл твёрдый».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вакуловская Лидия Александровна // https://www.biografija.ru/biography/vakulovskaya-lidiya-aleksandrovna.htm

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць