Лібі́да (па-лацінску: libido — «цяга», «жаданьне», «палкасьць», «імкненьне»), па-беларуску: Юр[1] — адзін з асноўных паняткаў псыхааналізу, распрацаваных Фройдам. Яно абазначае сэксуальнае жаданьне ці палавы інстынкт. Гэты тэрмін неабходны для апісаньня разнастайных праяў сэксуальнасьці. Фройд прыраўняў лібіда да Эрасу Плятона і вызначыў яго як энэргію цягі да ўсяго таго, што ахопліваецца словам «каханьне»: плоцевая любоў, сябелюбства (нарцысізм), любоў да бацькоў і дзяцей, усеагульнае чалавекалюбства і г. д. Тэрмін «лібіда» выкарыстоўваецца Фройдам пры тлумачэньні прычынаў узьнікненьня псыхічных разладаў, нэўрозу, і таксама для апісаньня хады псыхічнага разьвіцьця нармальнага чалавека, яго навуковай і мастацкай дзейнасьці, сублімацыі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах / рэдактар тома Міхаіл Суднік. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1984. — Т. 5, кніга 2-я У—Я. — С. 486. — 608 с.