Ляэнэмаа

павет Эстоніі

Ляэнэмаа (па-эстонску: Läänemaa або Lääne maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны на крайнім захадзе кантынэнтальнай часткі краіны. З поўначы й захаду амываецца Балтыйскім морам. На паўночным усходзе мяжуе з паветам Хар’юмаа, на ўсходзе мяжуе з Рапламаа й на поўдні — зь Пярнумаа. Адміністрацыйны цэнтрам павету зьяўляецца места Хаапсалу. Павет мае 11 воласьцяў і адно места. У склад павету ўваходзіць востраў Вормсі. Павет багаты на рэкрэацыйныя рэсурсы. На яго тэрыторыі месьціцца Матсалускі запаведнік (476 км²) і батанічны запаведнік.

Ляянемаа
Läänemaa або Lääne maakond
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Эстонія
Статус павет
Адміністрацыйны цэнтар Хаапсалу
Улучае 11 воласьцяў
Афіцыйныя мовы эстонская
Насельніцтва (2014) 24 323[1]
Шчыльнасьць 10,2 чал./км²
Плошча 2383 км²
Месцазнаходжаньне
Ляянемаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 EE-57
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Адміністрацыйны падзел павету

Пасьля нямецкай заваёвы ў 1227 року павет Ляэнэмаа стаў цэнтрам Саар-Ляэнэскага біскупства, незалежнага княства ў межах Лівонскай канфэдэрацыі. Часткі замку біскупа дагэтуль захаваліся ў Хаапсалу.

Знакамітыя выхадцы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць