Лямбліёз — пашкоджаньне верхніх аддзелаў тонкай кішкі шляхам пранікненьня жгуцікавых(en) прасьцейшых роду лямбліі(en), што выклікае зьнясіленьне разам з запаленьнем тонкай (энтэрыт) і тоўстай кішак (энтэракаліт). Крыніцай заражэньня служаць хворыя і лямбліяносьбіты, якія вылучаюць цысты(en) лямбліяў у навакольнае асяродзьдзе з калам. Само заражэньне адбываецца праз рот пры парушэньні правілаў гігіены. Прыкметамі хваробы ёсьць ныючы боль у верхняй вобласьці жывата і вакол пупка, уздуцьце і панос[1].

Папярэджаньне рэдагаваць

Заражэньне прадухіляюць піцьцё толькі гатаванай ачышчанай вады і стараннае мыцьцё рук, гародніны і садавіны. Кожныя паўгоду варта ладзіць проціглісную апрацоўку хатніх жывёлаў, аблізваньня якімі патрэбна пазьбягаць. Таксама карысна адвучыцца ад шкодных звычак грызьці алоўкі, асадкі, пазногці і цацкі.

Чыньнікі рэдагаваць

Заражэньню спрыяюць ужываньне бруднай вады з вадаправоду і адчыненага вадаёму, карыстаньне бруднымі бялізнай, посудам і цацкамі, звычка смактаць пальцы і ўжываньне ежы без тэрмічнай апрацоўкі[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ А.А. Астапаў. Лямбліёз // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 423. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  2. ^ Вольга Цыбульская. Лямбліёзу — бой // Зьвязда : газэта. — 15 красавіка 2011. — № 70 (26934). — С. 8. — ISSN 1990-763x.