Лябірынты (аповесьць)

аповесьць Вацлава Ластоўскага

«Лябіры́нты» (арыг.: Лабірынты) — гістарычна-фантастычная аповесьць Вацлава Ластоўскага, гэта першая фантастычная аповесьць у беларускай літаратуры[1][2]. Найбольш вядомы празаічны твор Ластоўскага, стаў узорам рамантычнай прозы на гістарычную тэму[3]. У аповесьці апавядаецца пра існаваньне высокаразьвітай крыўскай цывілізацыі, ня менш старажытнай за антычныя.

Лябірынты
Лабірынты
Жанр: аповесьць
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгіналу: беларуская мова
Публікацыя: 1923 год
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Стыль рэдагаваць

Гістарызм «Лябірынтаў» — ужо «пасьляўольтэрскотаўскі», гістарызм найперш інтэлектуальны, бо на парозе ўжо было ХХ стагодзьдзе, самы яго разгар, і таму проза В. Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мысьленьня, зьвязанага з эпохай мадэрнізму. Тыя павевы мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі зьмястоўнасьцю задачы новага беларускага адраджэньня і адпаведныя гісторыка-культурныя асацыяцыі. «Лябірынты» — сплаў філязофска-культурных напрацаваньняў (да ўсяго — мінітрактатаў па гісторыі сусьветнай міталёгіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міталягічнага кшталту, духоўная аснова беларускае Крывіі, адна зь першых фундамэнтальных мастацкіх канструкцыяў нацыянальнае канцэпцыі быцьця.

Міталягічныя, тэасофскія, фальклёрныя, навуковыя і ўласнамастацкія штудыі ў «Лябірынтах» збольшага былі скіраваныя на асьвятленьне актуальных праблемаў сучаснасьці, яны, як адчуваў і сам В. Ластоўскі, дапамагаюць раскрываць «сымбаль пройдзенай народам гісторыі». «Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. І будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі, — наўпрост выводзіць В. Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасьць, — пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!».

У аповесьці — шмат спасылак і зносак на навуковыя працы, «рэдактарскія» прыпісы, угрунтаваны тэрміналягічны апарат, насычанасьць сымболікай, паняцьцямі міталёгіі, эзатэрыкі. У «Лябірынтах» апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўленьня, пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.

Выданьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць