Люча́на Паваро́цьці (12 кастрычніка 19356 верасьня 2007) — знакаміты італьянскі сьпявак (тэнар), адзін з самых вядомых сьпевакоў сучаснасьці як у опэры, так і ў іншых музычных жанрах.

Лючана Павароцьці
па-італьянску: Luciano Pavarotti
Дата нараджэньня 12 кастрычніка 1935(1935-10-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Мадэна, Італія
Дата сьмерці 6 верасьня 2007(2007-09-06)[4][5][3][…] (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d]
Месца пахаваньня
Прафэсія тэнар
Гады дзейнасьці 19352007
Жанры опэра
Вакал lyric tenor[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Decca Records[d]
Бацька Fernando Pavarotti[d][8]
Узнагароды
Сайт Афіцыйная старонка
Подпіс Выява аўтографу

Дзяцінства рэдагаваць

Лючана Павароцьці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 году ў сям'і Адэлі Вэнтуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы і Фэрнанда Павароцьці, пекара і сьпевака. Нягледзячы на тое, што Лючана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусьветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лючана было 9 гадоў, ён пачаў сьпяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім сьпяваў ягоны бацька.

Кар’ера рэдагаваць

Грунтоўна вучыцца сьпяваць Лючана Павароцьці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 гадоў.

Дэбют Лючана ў опэры адбыўся 29 красавіка 1961 году ў горадзе Рэджа-Эмілія, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў опэры «Багема» Джакама Пуччыні. Неўзабаве Лючана ўжо выступаў у гэтай ролі ў опэрным тэатры «Ля Скаля». Супрацоўнічаў з Плясыда Дамінга і Хасэ Карэрасам, выступаў зь імі пад назвай «Тры тэнары».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Лючана Павароцьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ RKDartists (нід.)
  3. ^ а б Luciano Pavarotti // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ https://web.archive.org/web/20071019064720/http://www.cnn.com:80/2007/SHOWBIZ/Music/09/06/pavarotti.dead/index.html
  5. ^ Luciano Pavarotti (нід.)
  6. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  7. ^ https://www.visitmodena.it/it/scopri-modena/itinerari-e-percorsi/la-modena-di-luciano-pavarotti-1/seconda-giornata-nei-dintorni-della-citta/il-ristorante-di-big-luciano
  8. ^ Discogs (анг.) — 2000.