Людміла Малінаўскайце-Шлюпене

Людмі́ла Малінаўска́йце-Шлюпе́не (па-летувіску: Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė, часам Людвіка; 14 лютага 1864, вёска Ручыней, Пакройскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя ― 7 чэрвеня 1928, Коўна, Летува) ― летувіская паэтка, пісьменьніца, перакладніца, грамадзкая дзяячка.

Людміла Малінаўскайце-Шлюпене
лет. Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Людміла Малінаўскайце / Liudmila Malinauskaitė
Псэўданімы Eglė, Aglė, Šarka, Starka, Pušė, Lietuvaitė
Нарадзілася 14 лютага 1864(1864-02-14)
Памерла 7 чэрвеня 1928(1928-06-07) (64 гады)
Муж Ёнас Шлюпас
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1883-1928
Мова летувіская мова
Дэбют 1883
Значныя творы Netikėtai (1910)

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ў сям'і спалянізаваных памешчыкаў. У 1879 годзе сям'я пераехала ў Мітаву (цяпер Елгава), дзе Людвіка Малінаўскайце пазнаёмілася з Ёнасам Шлюпасам, які пазьней стаў актыўным удзельнікам нацыянальна-вызваленчай барацьбы Летувы. Ё. Шлюпас моцна паўплываў на фармаваньне ейнага сьветапогляду. Дзякуючы яго ўплыву пачала пісаць вершы і апавяданьні па-летувіску; дэбютавала у друку ў 1883 годзе пад псэўданімам Эгле (Eglė, то бок «яліна»)[1].

У 1885 годзе паэтка пераехала ў Нью-Ёрк па запрашэньні Ёнаса Шлюпаса, які добра ўладкаваўся ў ЗША. Пазьней выйшла замуж за Ё. Шлюпаса. Пасьля гэтага яна актыўна ўдзельнічала ў грамадзкай дзейнасьці і дапамагала яму выдаваць летувіскія газэты. Працавала і ў швэйнай майстэрні[2].

Л. Малінаўскайце была каталічкай, але падтрымлівала мужа, які станавіўся ўсё больш антырэлігійным і адмовіўся хрысьціць дзяцей[3].

35 год пражыла ў ЗША. Пасьля Першай сусьветнай вайны разам з мужам і дзецьмі вярнулася ў Летуву[4].

Хварэла, мела праблемы з шчытападобнай залозай. Памерла 7 чэрвеня 1928 ў Коўне. Пахаваная на эвангеліцкіх ковенскіх могілках[5].

Творчасьць рэдагаваць

Першыя вершы надрукавала у газэце «Aušra» (1883-1884). У Злучаных Штатах яна публікавала свае творы ў газэтах «Unija» (1884), «Lietuviškasis balsas» (1885–1888), «Vienybė lietuvninkų» (1890)і «Naujoji gadynė»[6].

У сваёй паэзіі яна адлюстроўвала летувіскае мінулае і культуру, апявала духоўныя і маральныя каштоўнасьці — патрыятызм, гераізм, братэрства. Па-народнаму пісала у вершах пра жаночыя пачуцьці і спадзёвы. У паэтычным творы адчуваюцца антыклерыкальныя матывы (верш «Ant myrio J. Andriukaičio»)[7].

Пісала натуралістычныя апавяданьні пра жыцьцё простых вясковых людзей (апавяданьні «Pagailėtini», «Drąsumas moteriškės»)[8].

Стварыла камэдыю «Netikėtai» (Нечакана, 1910). Разам з Ё. Шлюпасам напісала лемантар для пачатковай школы (1886)[9].

Ліставалася з польскай пісьменьніцай Марыяй Радзевіч. Пераклала некаторыя ейныя тэксты на летувіскую мову.

Восем вершаў Малінаўскайце былі перакладзеныя на расейскую мову Ганнай Ахматавай і апублікаваныя ў 1962 годзе[10].

Іншая дзейнасьць рэдагаваць

Людвіка (Людміла) Малінаўскайце-Шлюпене таксама актыўна выступала публічна як на летувіскія патрыятычныя тэмы, так і на тэму правоў жанчынаў. У 1894 г. яна ўдзельнічала ў арганізацыі Таварыства сьвятой Ганны, першага летувіскага жаночага таварыства ў Чыкага[11].

Творы рэдагаваць

  • Abėcėla ir taip mokintuvė dėl vaikų, 1886 (разам з мужам)
  • Netikėtai, п'еса, 1910.

Літаратура рэдагаваць

  • Liudvika Malinauskaitė-Šliūpienė // Įžymios Lietuvos moterys: XIX a. antroji pusė-XX a. pirmoji pusė, Dalia Marcinkevičienė, Vilniaus Universiteto leidykla, 1997, p. 98-111.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). "Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė". Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/
  2. ^ Dambrauskaitė, Ramunė, "Liudvikos Malinauskaitės-Šliūpienės ir Jono Šliūpo šeimos istorija". Šiaulių naujienos, Vol. 202, 17.10. 2014, http://www.snaujienos.lt/kultura-ir-pramogos/8722-liudvikos-malinauskaits-lipiens-ir-jono-lipo-eimos-istorija.html
  3. ^ Dambrauskaitė, Ramunė, "Liudvikos Malinauskaitės-Šliūpienės ir Jono Šliūpo šeimos istorija". Šiaulių naujienos, Vol. 202, 17.10. 2014, http://www.snaujienos.lt/kultura-ir-pramogos/8722-liudvikos-malinauskaits-lipiens-ir-jono-lipo-eimos-istorija.html
  4. ^ Daugirdaitė-Sruogienė, Vanda, ""Aušros" moterys" // Draugas. Mokslas, menas, literatūra, 8.10. 1983, 200 (35): 3–4, http://www.draugas.org/archive/1983_reg/1983-10-08-PRIEDAS-DRAUGAS-i5-8.pdf
  5. ^ Daugirdaitė-Sruogienė, Vanda, "Aušros" moterys" // Draugas. Mokslas, menas, literatūra, 8.10. 1983, 200 (35): 3–4, http://www.draugas.org/archive/1983_reg/1983-10-08-PRIEDAS-DRAUGAS-i5-8.pdf
  6. ^ P. Naujokaitis Lietuvių literatūros istorija t. 1 Brooklyn 1973.
  7. ^ Skurdenienė, Irena, "Amžiaus pabaigos (1883–1900) poezija". In Girdzijauskas, Juozas (ed.). Lietuvių literatūros istorija: XIX amžius, Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2001, pp. 463–465.
  8. ^ Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). "Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė". Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/
  9. ^ P. Naujokaitis Lietuvių literatūros istorija t. 1 Brooklyn 1973.
  10. ^ Литовские поэты XIX века. Ленинград: Советский писатель, 1962 (Библиотека поэта. Большая серия). С. 274—285.
  11. ^ P. Naujokaitis Lietuvių literatūros istorija t. 1 Brooklyn 1973.