Луіс Густаву

бразыльскі футбаліст

Лу́іс Густа́ву Ды́яс (па-партугальску: Luiz Gustavo Dias; нарадзіўся 23 ліпеня 1987 году, Піндаманьянгаба, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Сан-Паўлу». Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Бразыліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.

Луіс Густаву
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 1987(1987-07-23)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сан-Паўлу
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007
2007—2008
2008—2011
2011—2013
2013—2017
2017—2019
2019—2022
2022—2023
2024—
Карынтыянс Алагаану
КРБ (арэнда)
Гофэнгайм (арэнда)
Гофэнгайм
Баварыя
Вольфсбург
Алімпік Марсэль
Фэнэрбахчэ
Аль-Наср
Сан-Паўлу
21 (1)
14 (1)
27 (0)
72 (2)
64 (6)
111 (7)
67 (7)
84 (5)
29 (6)
0 (0)
Зборныя
2011—2016 Бразылія 40 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 траўня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Луіс Густаву ёсьць выхаванцам футбольнай школы клюбу «Карынтыянс Алагаана». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клюбу КРБ.

Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу нямецкага «Гофэнгайму», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 году. 1 красавіка 2008 году падпісаў з клюбам паўнавартасны кантракт да лета 2011 году. Усяго згуляў за гофэнгаймскі клюб чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.

1 студзеня 2011 году далучыўся да табару «Баварыі», якая заплаціла за гульца больш за 15 млн эўра. 16 жніўня 2013 году, было паведамлена, што бразылец падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург» да 2018 году[4].

Міжнародная рэдагаваць

10 жніўня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася паразай лацінаамэрыканцаў зь лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.

Дасягненьні рэдагаваць

«Баварыя»:

«Вольфсбург»:

Бразылія

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Luiz Gustavo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в LUIS GUSTAVO dias // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Luiz Gustavo Dias // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць