Луіс Інасію Лула да Сылва

бразыльскі палітык

Луі́с Іна́сію Лу́ла да Сы́лва (па-партугальску: Luiz Inácio Lula da Silva; нар. 27 кастрычніка 1945 году) — бразыльскі палітык і былы лідэр прафзьвязу, які займаў пасаду 35-га прэзыдэнта Бразыліі з 2003 па 2010 гады[4]. Ён быў заснавальнікам Партыі працоўных і тры разы браў удзел у выбарах прэзыдэнта, перш чым здабыў, нарэшце, перамогу на ўсеагульных выбарах у Бразыліі 2002 году. У 2006 годзе быў пераабраны на сваю пасаду[5]. У траўні 2021 году Лула заявіў, што будзе вылучацца на трэці тэрмін на ўсеагульных выбарах у Бразыліі 2022 году, дзе будзе змагацца супраць Жаіра Балсанару[6][7][8].

Луіс Інасію Лула да Сылва
1 студзеня 2003 — 31 сьнежня 2010
Папярэднік Фэрнанду Энрыке Кардозу[d]
Наступнік Дылма Русэф[d]
1 лютага 1987 — 1 лютага 1991
з 1 студзеня 2023
Папярэднік Жаір Балсанару
30 кастрычніка 2022 — 31 сьнежня 2022
Папярэднік Жаір Балсанару
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 кастрычніка 1945(1945-10-27)[1][2][3] (78 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Марыя дэ Лурдыс да Сылва[d], Марыза Лэтысія Лула да Сылва[d] і Разанжэла Лула да Сылва[d]
Дзеці: Маркус Клаўдыю Лула да Сылва[d] і Фабію Луіс Лула да Сылва[d]
Бацька: Арыстыдыс Інасію да Сылва[d]
Маці: Эўрыдысі Фэрэйра дэ Мэлу[d]
Узнагароды:
Order of the Star of Ghana Grand Cross of the Order of the Southern Cross ордэн Свабоды ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ ордэн Слана Order of Camões Вялікі крыж Вайсковага ордэна Вежы і Меча Вялікі ланцуг ордэна Свабоды ланцуг ордэна Ацтэцкага арла Grand Cross of the National Order of Benin Order of the Equatorial Star Order of Amilcar Cabral 1st Class Order of the Companions of O. R. Tambo Grand Cross, Special Class of the Order of the Sun of Peru Grand Cross of the Order of Boyacá Grand Collar of the Order of the Andes' Condor Ордэн караля Абдэль Азіза Order of Umayyad прэмія імя Джавагарлала Нэру[d] (2006) Вялікі крыж ордэна Лазьні Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Навуковых заслуг прэмія Бруна Крайскага[d] прэмія Летэльера-Мафіта ў галіне правоў чалавека[d] (2003) прэмія міру імя Фэлікса Уфуэ-Буаньі[d] (2008) прэмія Індыры Гандзі[d] (2010) прэмія Чатырох свабодаў — мэдаль Свабоды[d] (2012) прэмія Чатэм-Гаўс[d] (2009) Сусьветная харчовая прэмія[d] (2011) прэмія Поўнач—Поўдзень[d] міжнародная прэмія Каталёніі[d] (2012) Order of Rio Branco Order of Naval Merit Order of Omar Torrijos Herrera Order of the Eagle of Zambia
прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва
Нацыянальны ордэн Заслуг ганаровы доктар Нацыянальнага ўнівэрсытэту Расарыё[d] ганаровы доктар Нацыянальнага ўнівэрсытэту Сан-Маркас[d] ганаровы доктар Саляманкаўскага ўнівэрсытэту[d] Order of Aeronautical Merit ганаровы доктар унівэрсытэту Куімбры[d] Amílcar Cabral Medal Нацыянальны ордэн Заслуг

Падчас свайго знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы Лула прадставіў шырокія сацыяльныя праграмы, накіраваныя на барацьбу зь беднасьцю і падтрымку рабочай клясы краіны. Як прэзыдэнт, Лула згуляў прыкметную ролю ў міжнародных пытаньнях, у тым ліку дзейнасьці, зьвязанай зь ядзернай праграмай Ірану і праграмах, скіраваных супраць зьмяненьня клімату[9]. Наступнікам Сылвы на пасадзе прэзыдэнту стала былая начальніца ягонага штабу Дылма Русэф, якая працягнула палітыку Сылвы, вядомай як лулізм. Яго называюць адным з самых папулярных палітыкаў у бразыльскай гісторыі[10][11][12]. У 2011 годзе у Лулы, які паліў на працягу 40 гадоў[13], быў дыягнаставаны рак горла. Ён прайшоў курс хіміятэрапіі, дзякуючы чаму акрыяў ад хваробы[14].

У 2016 годзе ён разам з паплечнікамі стаўся фігурантам карупцыйнай справы. У ліпені 2017 году Лула быў асуджаны паводле абвінавачваньню ў адмываньні грошай і карупцыі. Вырак склаў дзевяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Фэдэральны судзьдзя, які займаўся справай былога прэзыдэнта, Сэржыю Мору пазьней стаў міністрам юстыцыі і грамадзкай бясьпекі ва ўрадзе Жаіра Балсанару[15]. У выніку Лула правёў у турме амаль два гады, але ў лістападзе 2019 году Вярхоўны фэдэральны суд пастанавіў, што пазбаўленьне волі было незаконным, і Лула быў вызвалены з-за кратаў[16]. У сакавіку 2022 году паводле позвы суднасьць Лулы была ануляваная, што адкрыла мажлівасьць палітыку зноўку балятавацца на дзяржаўныя пасады.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць