Лохніца

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць рака, глядзіце Лохніца.

Ло́хніца[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 12 км на паўночны захад ад Грабянёў, за 16 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 57 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на левым беразе ракі Лохніцы. Лохніца ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.

Лохніца
трансьліт. Lochnica
Першыя згадкі: 1808
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Грабянёўскі
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 53 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228852038
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°41′56″ пн. ш. 28°18′2″ у. д. / 51.69889° пн. ш. 28.30056° у. д. / 51.69889; 28.30056Каардынаты: 51°41′56″ пн. ш. 28°18′2″ у. д. / 51.69889° пн. ш. 28.30056° у. д. / 51.69889; 28.30056
Лохніца на мапе Беларусі ±
Лохніца
Лохніца
Лохніца
Лохніца
Лохніца
Лохніца

Гісторыя рэдагаваць

Вядома з 1808 году.

У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 23 жыхары.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 41 двор, 287 жыхароў; 1917 год — 76 двароў, 485 жыхароў (420 беларусаў, 65 габрэяў); 1940 год — 113 двароў, 340 жыхароў; 1998 год — 46 двароў, 109 жыхароў; 1999 год — 98 жыхароў; 2000 год — 43 двары, 85 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 53 жыхары

Інфраструктура рэдагаваць

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць