Леў Акіншэвіч

беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык

Леў Акіншэвіч (25 студзеня 1898, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя7 лістапада 1980, ЗША) — беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык.

Леў Акіншэвіч
Дата нараджэньня 25 студзеня (6 лютага) 1898 або 1898[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 лістапада 1980(1980-11-07) або 1980[1][2][3][…]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак гісторык, мэмуарыст, правазнавец, юрыст, бібліёграф
Навуковая сфэра права[4], гісторыя дзяржавы і права[d][4] і бібліяграфія[d][4]
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 25 студзеня 1898 году ў Санкт-Пецярбургу. У 1916 скончыў калегію Паўла Галагана ў Кіеве, куды пераехалі бацькі. У 1916—1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага ўнівэрсытэту. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, быў сябрам Кантрольнай камісіі беларускай арганізацыі ў Кіеве.

У 1917 годзе мабілізаваны ў армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную школу. Служыў прапаршчыкам у Сімфэропалі і на Румынскім фронце. У 1918 годзе вярнуўся ў Кіеў, працягваў вучыцца ва ўнівэрсытэце, удзельнічаў у культурна-грамадзкай працы беларускай дыяспары ва Ўкраіне, прыняў грамадзянства БНР.

З 1921 году — навуковы супрацоўнік Украінскай АН, спэцыялізаваўся ў галіне беларускага, украінскага і польскага права, дасьледаваў гісторыю казацтва на Беларусі. Працаваў пад кіраўніцтвам акадэміка М. Васіленкі, пазьней А. Грушэўскага, брата Міхайла Грушэўскага. З 1923 году — сакратар Камісіі па вывучэньні гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права. Падтрымліваў сувязі з навуковымі цэнтрамі і творчымі асяродкамі Беларусі. Супрацоўнічаў з Інбелкультам (пазьней — БелАН), публікаваўся ў часопісе «Полымя» (з 1925), выступаў у беларускім друку з рэцэнзіямі і аглядамі ўкраінскіх выданьняў, апублікаваў шэраг артыкулаў пра казацтва на Беларусі. У часопісах «Украіна», «Червоний шлях» друкаваў рэцэнзіі на працы беларускіх навукоўцаў. Свае дасьледаваньні з гісторыі права на Беларусі і Ўкраіне надрукаваў у «Працах Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права», сакратаром якой зьяўляўся.

У 1928 годзе абараніў дысэртацыю «Генеральная рада на Гетманшчыне», пазьней выдадзеную манаграфіяй. Быў асабіста знаёмы зь беларускімі навукоўцамі Уладзімерам Пічэтам, Язэпам Лёсікам, С. Некрашэвічам, Вацлавам Ластоўскім, Дзьмітром Даўгялам, В. Друшчыцам, Тодарам Забэлам, пісьменьнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным.

У 1932 годзе за адмову стаць сакрэтным супрацоўнікам НКУС звольнены з працы. Вясною 1933 году (з пачаткам «чыстак») пераехаў у Нежын, дзе ўладкаваўся прафэсарам Нежынскага пэдагагічнага інстытутц. На пачатку 1934 году абвінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізьме і пасьля кампаніі шальмаваньня пазбаўлены працы. Пазьней уладкаваўся юрыстам на Балхаскім прамысловым камбінаце ў Казаскай ССР.

Праз тры гады пераехаў зь сям’ёй у Смаленск. Там Л. Акіншэвіча засьпела Другая сусьветная вайна. Мабілізаваны на фронт, трапіў у палон. Выбавіўшыся з палону, выкладаў у Кіеўскім унівэрсытэце, пераехаў ва Львоў. Пазьней ва Ўкраінскім вольным унівэрсытэце ў Празе, затым у Мюнхене чытаў гісторыю ўкраінскага права, напісаў некалькі падручнікаў.

З 1949 году ў ЗША. Публікаваўся ў беларускіх і ўкраінскіх эмігранцкіх навуковых і пэрыядычных выданьнях.

Памёр 7 лістапада 1980 году.

Творы рэдагаваць

  • Казацтва на Беларусі: (Гіст.-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927, № 1;
  • Беларускае казацтва ў украінскай гістарыяграфіі // Полымя. 1929. № 6;
  • Казацка-сялянскія войны на Беларусі ў XVII ст. у характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Савецкая краіна. 1931. № 5;
  • Парлямэнт беларускай зямлі // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1952. № 1 (перадрук: З Гісторыяй на «Вы». Вып. 3. Мн., 1994);
  • Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1953. № 2 (перадрук: З Гісторыяй на «Вы». Вып. 3);
  • Балонкі з успамінаў // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1989. № 19 (перадрук: На суд гісторыі. Мн., 1994).

Літаратура рэдагаваць

  1. ^ а б https://viaf.org/viaf/36136049/
  2. ^ а б Lev Okinshevych // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ а б Lev Okinševič // NUKAT — 2002.
  4. ^ а б в Okinshevych, Lev // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі