Лех Познань

польскі футбольны клюб

«Лех» (па-польску: Lech) — польскі футбольны клюб з гораду Познані. Заснаваны ў 1922 годзе падча назвай «Лютня Дэнбец». 7-разовы чэмпіён Польшчы, пяціразовы ўладальнік Кубка Польшчы, шасьціразовы ўладальнік Супэркубка Польшчы. З 1930 па 1994 гады клюб быў цесна зьвязаны з Польскай дзяржаўнай чыгункай, у выніку чаго атрымаў мянушку «чыгуначнікі». Дэбют клюба ў польскім найвышэйшым дывізіёне адбыўся ў 1948 годзе, а самая яскравая эпоха клюбу прыпала на пачатак 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Клюб носіць імя Леха, легендарнага заснавальніка польскае нацыі.

Лех Познань
Поўная назва па-польску: KKS Lech Poznań Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1922
Горад Познань, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 43 269
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lechpoznan.pl/index.php

Гісторыя рэдагаваць

У жніўні 1920 году купка маладых актывістаў з Каталіцкай моладзевай асацыяцыі вырашыла аддзяліцца і стварыць уласную футбольную каманду. Заснавальнікамі клюбу былі Ян Новак, Антоні Дызман, Ян Дызман, Леон Навіцкі, Юзэф Магдзяк, Казімеж Змуда, Станіслаў Навіцкі, Стэфан Фідлер, Юзэф Гасьлінскі, Леон Стахоўскі, Юзэф Блюмрэдэр і Ян Войтэк. Паходжаньне «Леха» можна прасачыць да 19 сакавіка 1922 году, калі ён быў афіцыйна зарэгістраваны як футбольны клюб[4]. Першае афіцыйнае імя клюбу было «Спартовае таварыства лігі Дэмбец», бо клюб базаваўся ў мястэчку Дэмбец, які на сёньня ёсьць часткай Познані. У верасьні 1922 году клюб атрымаў футбольную пляцоўку на вуліцы Гжыбова, а свой першы матч наваствораны клюб правёў у траўні 1922 году супраць «Ураніі», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

Клюб пачаў выступы ў лізе ў самым нізкім дывізіёне, якой на той час была кляса С. Клюб дасягнуў прасоўваньня ў 1928 годзе ў клясу B пасьля шасьці гадоў знаходжаньня ў дывізіёне ніжэй. У 1932 годзе клюб атрымаў прасоўваньне ў клясу А, дзе гулялі найбуйнейшыя каманды рэгіёну, такім чынам да найвышэйшага польскага дывізіёну клюб стаяў на адзіны крок. Аднак, прасунуцца вышэй познанскі клюб ня здолеў да пачатку Другой сусьветнай вайны. У 1930 годзе клюб быў пераназваны ў «Познанскі вайскова-трэніровачны чыгуначны спартовы клуб», а дзяржаўнае прадпрыемства, якое займалася чыгуначным абслугоўваньнем, сталася клюбным апекавальнікам.

У 1947 годзе Польскі футбольны зьвяз вырашыў стварыць першы нацыянальны дывізіён, то бок Экстракляса. Спачатку клюб не быў далучаны да сьпісу камандаў лігі, але пасьля таго кіраўніцтва клюбу зьвярнуўся з апэляцыяй, футбольны зьвяз прыняў рашэньне на спэцыяльнай нарадзе аб пашырэньня лігі да 14 клюбаў, да ліку якіх увайшоў акрамя «чыгунанікаў» яшчэ і лодзкі «Відзэў». Клюб зноўку зьмяніў сваю назву ў студзені 1957 году, на гэты раз на «Лех». У той самы год клюб аняў апошні радок у турнірнай табліцы і выляцеў у дывізіён ніжэй. У 22 матчах «Лех» зарабіў только 12 пунктаў, не зважаючы на тое, што ў трох сэзонах запар з 1949 па 1951 гады нападнік Тэадор Анёла, лепшы бамбардзір клюбу, забіў 141 гол і стаў галоўным бамбардзірам польскага чэмпіянату[5]. Разам з Эдмундам Бяласам і Гэнрыкам Чапчыкам, Анёла стварыў знакамітае трыё, вядомае пад назвай ABC (паводле першых літараў прозьвішчаў гульцоў на польскай мове). За гэты пэрыяд клюб здолеў заняць трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што было найлепшым вынікам перад вылетам у Другі дывізіён.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Жуэл Пэрэйра 1996
3   Аб Бары Дуглас 1989
5   Аб Эліяс Андэрсан 1996
6   ПА Еспэр Чэльстрэм 1995
7   ПА Афонсу Соўза 2000
8   Нап Алі Галізадэ 1996
9   Нап Мікаэль Ісгак (капітан) 1993
10   ПА Філіп Мархвінскі 2002
11   Нап Крыстафэр Вэльдэ 1999
15   Аб Міхал Гургуль 2006
16   Аб Антоніё Міліч 1994
17   Нап Філіп Шымчак 2002
18   Аб Барташ Саляман 1991
19   Нап Норбэрт Пацлаўскі 2004
20   Аб Барташ Тамашэўскі 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Дына Хотыч 1995
22   ПА Радаслаў Мураўскі 1994
23   Аб Міха Блажыч 1993
25   Аб Філіп Дагерстоль 1997
30   ПА Ніка Квэквэскіры 1992
33   Бр Матэвуш Прухнеўскі 2007
35   Бр Філіп Бэднарэк 1992
41   Бр Барташ Мрозэк 2000
44   Аб Алян Чарвінскі 1993
50   Нап Адрыель Ба Люа 1996
53   ПА Аляксандар Надольскі 2005
56   ПА Корнэль Лісман 2006
90   Нап Артур Собех 1990
  ПА Максім Чакала 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць