Лепілемуравыя (Lepilemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасны род і 25 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар[2][3].

Лепілемуравыя
Lepilemur mustelinus — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадStrepsirrhini
СямействаЛепілемуравыя
Бінамінальная намэнклятура
Lepilemuridae
Gray, 1870
Арэал

Яны дасягаюць вагы ад 0,5 да 0,9 кілаграма, даўжыні цела ад 30 да 35 сантымэтраў, хваста ад 26 да 31 сантымэтра. Шэрсьць у іх шэра-карычневая або чырванаватая зьверху, ніз — бялёса-жоўты. Круглая галава сядзіць на кароткай шыі, вочы і вушы павялічаны. Зубная формула: 0/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32 зубоў.

Гэта начныя жывёлы. Рацыён складаецца з лісьця. Асноўныя пагрозы для лепілемуравых зыходзяць ад страты асяроддзя пражываньня і ад паляваньня[2][3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б ADW (1999) Lepilemuridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 175. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)