Лейла Абашыдзэ (па-грузінску: ლეილა აბაშიძე; 1 жніўня 19298 красавіка 2018) — грузінская кінаакторка, народная артыстка Грузіі (1965). У 1951 скончыла акторскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытуту імя Ш. Руставелі. Здымалася ў кіно яшчэ школьніцай, у 1941 годзе згуляла ролю Кэто ў фільме «Каджана» і інш. Акторка яркага тэмпэрамэнту, стварыла сакавітыя, эмацыйна насычаныя вобразы. Грала камэдыйныя і драматычныя ролі. Сярод яе лепшых роляў: Марынэ («Страказа», 1954), Лела («Яны спусьціліся з гор», 1955), Ліа («Стрэмка», 1957), Манана («Наш двор», 1957), Мая («Мая з Цхенці», 1960), Дзідзія («Закон гор», 1965), Акторка («Сустрэча ў гарах», 1967).

ейла Абашыдзэ
ლეილა აბაშიძე
Імя пры нараджэньні Лейла Міхайлаўна Абашідзэ
Дата нараджэньня 1 жніўня 1929
Месца нараджэньня Тбілісі
Дата сьмерці 8 красавіка 2018(2018-04-08)[1] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
IMDb ID nm0007720

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ Leila Abashidze // https://pantheon.world/profile/person/Leila_Abashidze