Легія Варшава

польскі футбольны клюб

«Легія» (па-польску: Legia) — польскі футбольны клюб з гораду Варшавы. «Легія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых польскіх футбольных клюбаў у гісторыі Польшчы, маючы ў агульнай складанасьці 15 тытулаў чэмпіёнаў Польшчы, рэкордныя 20 трафэяў Кубка Польшчы і 4 польскія супэркубкі. Свае матчы клюб праводзіць на стадыёне Войска Польскага. Каманда была заснавана ў сакавіку 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны на Валыні як футбольны клюб польскіх вайсковых легіёнаў. Пасьля вайны «Легія» стала галоўным афіцыйным клюбам польскага войска. З 1949 па 1957 гады каманда была вядомая пад назовам CWKS (Цэнтральны вайсковы клюб Варшавы).

Легія Варшава
Поўная назва па-польску: Legia Warszawa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1916
Горад Варшава, Польшча
Стадыён Стадыён Войска Польскага
Умяшчальнасьць: 31 103
Кіраўнік Дарыюш Мядускі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
legia.com (пол.)

У цяперашні час клюб знаходзіцца ва ўласнасьці ў прадпрымальнікаў Дарыюша Мядускага (80%) і Багуслава Леснадорскага (20%). Разам яны набылі клюб разам з запазыкамі, якія засталіся ў клюбу ад папярэдніх уласьнікаў.

Гісторыя рэдагаваць

Першыя гады рэдагаваць

 
Футбалісты «Легіі» ў 1916 годзе.

Клюб быў заснаваны штабам камандваньня Польскімі легіёнамі паміж 5 і 15 сакавіка 1916 году падчас баявых дзеяньняў на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны на Валыні. Каманда адразу атрымала назоў «Легія» (польск. Drużyna Legjonowa). У ліпені 1916 году штаб разам з камандай быў перанесену ў Варшаву. Сваю першую гульню ў Варшаве калектыў правёў 29 красавіка 1917 году супраць клюбу «Палёнія», матч скончыўся ўнічыю 1:1. Да сканчэньня вайны «Легія» правяла дзевяць матчаў у Варшаве, у шэсьці зь якіх атрымала перамогу і тры зьвяла ўнічыю.

Першую гасьцявую гульню па-за межамі Варшавы, якую правёў клюб, прайшла ў Кракаве, дзе «Легія» атрымала перамогу над клюбам «Краковія» зь лікам 1:2. На той час «Краковія» зьяўлялася чэмпіёнам першай польскай лігі, таму «Легія» была ахрышчана як неафіцыйны чэмпіён краіны.

Свой першы матч у першай польскай лізе клюб правёў у Лодзі 8 траўня 1927 году супраць клюбу ЛКС, атрымаўшы перамогу зь лікам 6:1. Марыян Ланько забіў першы гол у лізе за клюб, рапісаўшы на свой рахунак у тым матчы хет-трык. З 1930 году «Легія» праводзіла свае матчы на стадыёне Войска Польскага, будаўніцтва якога было падарункам клюбу ад Юзэфа Пілсудзкага. У 1936 годзе «Легія» вылецела ў другі дывізіён, дзе заставалася да канца Другой сусьветнай вайны. У гэты ж час у клюбе выступаў Казімеж Гурскі футбаліст зборнай Польшчы, а затым трэнэр.

Па вайне рэдагаваць

 
На стадыёне «Легіі» ў міжваенны час.

За часам сканчэньня Другой сусьветнай вайны, то бок у красавіку 1945 году, клюб быў адноўлены пад назвай «1 вайскова-спартовы клюб Варшавы», а ў чэрвені папоўніўся чальцам былога клюбу «Легія». Сярод людзей, якія зрабілі ўнёсак у адраджэньне клюбу былі Караль Рудальф, Гэнрык Чарнік і Юзэф Земян, якія былі гульцамі даваеннай «Легіі», а таксама Юліян Нойдынг, які быў гульцом даваеннага клюбу «Макабі» з Варшавы. Спачатку клюб праводзіў таварыскіх сустрэчы з камандамі рэгіёну, але пазьней таксама гуляў супраць клюбаў зь іншых краінаў, як то супраць швэдзкага «Нарчэпінгу» і югаслаўскага «Партызану». У першых пасьляваенных сэзонах чэмпіянату Польшчы, які распачаўся ў 1946 годзе, «Легія» заняла другое месца ў групе на падвышэньне, але ня здолела дасягнуць найвышэйшага дывізіёну. Вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён клюб здолеў толькі ў 1948 годзе праз матчы кваліфікацыі. Першы пасьляваенны матч у эліце адбыўся 14 сакавіка 1948 году калі «Легія» перагуляла «Палёнію» з Бытама зь лікам 3:1.

На працягу наступных двух сэзонаў «Легія» здолела захаваць месца ў эліце толькі за кошт лепшай розьніцы ў забітых і прапушчаных мячах, заняўшы 9-е і 10-е месцы адпаведна. У лістападзе 1949 году, пасьля рэформаў, уведзеных польскім футбольным зьвязам, клюб зноў зьмяніў назву на «Цэнтральны вайсковы спартовы клюб». Таксама была прынятая новая эмблема, а афіцыйным апекуном клюбу стала Польскае народнае войска[3]. Дзякуючы такому патранажу клюб здолеў вычапіць шэраг гульцоў зь іншых клюбаў, таму ў бліжэйшы час да каманды далучыліся Люцьян Брыхчы, Эрнст Поль і Эдмунд Коваль[4][5].

У 1951 годзе «Легія» заняла 3 месца ў лізе, а ў кубкавых спаборніцтвах была выбітая ў 1/8 фінале варшаўскай «Палёніяй». Праз год «Легія» дасягнула першага посьпеху ў розыгрышу Кубка Польшчы, дасягнуўшы фіналу айчыннага спаборніцтва, дзе зноўку трывала паразу ад «Палёніі» зь лікам 1:0. Пры гэтым да гэтай стадыі дабралася рэзэрвовая дружына, у той час першая каманда выбыла ў 1/8 фіналу, трываўшы паразу ад гданьскай «Лехіі». У лізе клюб заняў 6 месца, а ў новым турніры, Кубку лігі, дружына выбыла на групавым этапе. У 1953 годзе «Легія» заняла 5 месца ў першай лізе, а ў наступным сэзоне акрамя 7 месца, клюб дамогся выхаду да паўфіналу польскага кубку, у якім дружына трывала паразу ад варшаўскай «Гвардыі» зь лікам 2:1[6].

Усё ж такі, нарэсьце, «Легія» здабыла свой першы трафэй 29 верасьня 1955 году, выгуляўшы «Лехію» зь лікам 5:0 у фінале Кубка Польшчы. Празь месяц, 20 лістапада, пасьля нічыёй 1:1 у матчы супраць сасноўскага «Заглембе» клюб упершныю ў гісторыі стаў чэмпіёнам краіны. Кіраваў дружынай на той момант вугорскі трэнэр Янас Штайнэр, які забясьпечыў дзеля клюбу дуплет, дарэчы, першы такі посьпех у Польшчы. У наступным сэзоне Рышард Канцэвіч стаў галоўным трэнэрам. Клюб адзначыў сваё 40-годзьдзе і паўтарыў леташнія дасягненьні. Спачатку «Легія» здабыла тытул у чымпіянаце пасьля нічыйнага матчу супраць ЛКС зь лікам 2:2, а затым выгуляў у фінале кубка забжэскі «Гурнік» з сакрушальным лікам 3:0[6]. Гэтыя посьпехі былі дасягнутыя ў тым ліку шляхам узмацненьня дружыны шляхам вайскога набору ў войска гульцоў з бытамскай «Палёніі», хожаўскага «Руху» і кракаўскага «Вавэлю». Апошні, як і большасьць тагачасных акруговых вайсковых спартовых клюбаў быў расфармаваны. Афіцыйна ў сувязі з рэарганізацыяй вайсковага аддзелу, але на практыцы гэта азначала ўзмацненьне варшаўскага вайсковага клюбу за кошт мясцовых дружынаў[7]. Найбуйнейшую перамогу ў гісторыі клюб атрымаў 19 жніўня 1956 году ў хатнім матчы супраць кракаўскай «Віслы» зь лікам 12:0. Дэбют у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, аднак, выдаўся правальным, то бок 12 верасьня клюб быў ушчэнт разьбіты ў гасьцёх браціслаўскім «Слованам» зь лікам 4:0. Праз два тыдні адбыўся рэванш, але перамогі зь лікам 2:0 не хапіла дзеля таго, каб прасунуцца ў наступны раўнд спаборніцтва[6]. Пацэлілі ў браму за польскі клюб Коваль і Брыхчы.

Рэарганізацыя і далейшыя часы рэдагаваць

На пасяджэньні 2 ліпеня 1957 году пад старшынствам палкоўніка Эдварда Патарэйкі быў зацьверджаны статут клюба і абрана першая рада «Легіі», у якой месьціўся 21 чалец, а прэзыдыюм складаў 11 чалавек. Зьмяніўся і прававы статус клюбу. З папярэдняй вайсковай часткі было створанае спартовае таварыства зь юрыдычнай асобай. Зьмянілася і назва клюбу, бо было прынята рашэньне вярнуць гістарычную назву «Легія». Акрамя таго, былі зацьверджаныя новыя колеры, якія выкарыстоўваюцца і дасюль, як то бел-чырвона-зялёна-чорны, і новая эмблема[8]. 24 верасьня футбалісты «Легіі» былі запрошаныя ў Гішпанію на выставачны матч на новым стадыёне «Барсэлёны» Камп Ноў. Матч завяршыўся зь лікам 4:2 на карысьць гаспадароў. У гэтым жа сэзоне дружына фінішавала толькі на 4 радку ў лізе і скончыла выступы ў кубку на стадыі 1/8 фіналу, прагуляўшы «Руху» зь лікам 1:2. Дарэчы, у той час польскі сэзон цягнуўся з сакавіка па жнівень. У 1958 годзе «Легія» заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ў 1959 годзе зноўку 4 месца.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кацпэр Тобіяш 2002
3   Аб Стыў Капюадзі 1998
4   Аб Марка Бурх 2000
5   Аб Юры Рыбэйру 1997
6   ПА Раміль Мустафаеў 2003
7   Нап Томаш Пэкгарт 1989
8   ПА Рафал Аўгустыняк 1993
9   Нап Блаж Крамэр 1996
11   ПА Чэндрым Зыба (ар. Балкані) 2001
12   Аб Радаван Панкаў 1995
13   ПА Павал Ушолек 1992
14   ПА Ігар Харацін 1995
17   ПА Жыл Дыяш (ар. Штутгарт) 1996
21   ПА Юрген Чэлхака 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Хуэрхэн Элітым 1999
24   Аб Ян Зюлкоўскі 2005
25   ПА Рыёя Марысіта (ар. Нагоя) 1997
26   ПА Філіп Рэйчык 2006
27   ПА Жазуэ Пэскейра (капітан) 1990
28   Нап Марк Гуаль 1996
30   Бр Дамінік Гладун 1995
33   ПА Патрык Кун 1995
39   Нап Мацей Расолек 2001
50   Бр Войцех Банасік 2006
52   ПА Якуб Жаўлакаў 2006
53   ПА Войцех Урбанскі 2005
55   Аб Артур Янджэйчык 1987
67   ПА Барташ Капустка 1996

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць