Легенды Айзэнвальда

«Леге́нды Айзэнва́льда» (па-ангельску: Legends of Eisenwald) — адзінаасобная тактычная ролевая гульня беларускае кампаніі «Aterdux Entertainment»[2]. Сродкі на гульню былі сабраныя праз краўдфандынгавую кампанію на Кікстартэры[3] (2013), 2 ліпеня 2015 гульня выйшла на плятформе «Steam».

Legends of Eisenwald
Дата выпуску 2 ліпеня 2015 (8 гадоў таму)
Жанр Кампутарная ролевая гульня
Стваральнікі
Распрацоўнік Aterdux Entertainment
Выдавец Aterdux Entertainment
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[1], нямецкая[1], расейская мова[1], француская мова[1], гішпанская мова[1], італьянская мова[1] і спрошчаная кітайская[d][1]
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Aterdux Engine 9
Плятформа Microsoft Windows
Рэжым Адзінаасобная гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне Клявіятура, мыш
Афіцыйны сайт

Гульнявы працэс рэдагаваць

Гульнявы працэс падзяляецца на дзьве галоўныя часткі: узаемадзеяньні на вялізнай мапе, выкананьне заданьняў, гандаль зброяй, дасьпехамі, зёлкамі й іншымі рэчамі, узбраеньне войска, кіраваньне замкамі й іншымі ўладаньнямі, і ўласна бітвы.

У гульнявым сьвеце ў рэальным часе, акрамя герою, рухаюцца і дзейнічаюць аддзелы іншых фэўдалаў і збойцаў. Асноўнай крыніцай прыбыткаў і сацыяльнага статусу ёсьць замак, дзе можна аднавіць здароўе, адпачнуць і наняць ваяроў. Таксама кантроль над замкам дазваляе не марнаваць грошы на ўтрыманьне войска. Рэкрутаваць жаўнераў можна ў вёсках, замках, местах і манастырох, у кожным зь якіх можна наняць толькі пэўны іхні від, а таксама наняць наймітаў у шынках.

Бітвы складаюцца з супрацьстаяньня аддзелаў героя (могуць складацца з 11 адзінак) і варожымі аддзеламі. У канцы бітвы пераможца атрымлівае пункты досьведу. Усе адзінкі атрымліваюць досьвед прапарцыйна свайму ўдзелу ў бітве. Пры назапашваньні патрэбнай колькасьці досьведу войскі павялічваюць свае ўменьні, калі такія дасяжныя. Паляпшэньне адзінак бескаштоўнае і можа быць зробленае неадкладна альбо ў пазьнейшы час. Акрамя гэтага, вайсковыя адзінкі можна ўзмацняць з дапамогай амулетаў і зёлак.

У пачатку кампаніі гулец можа абраць сваю клясу (рыцар, баранэса ці містык). Кожная кляса мае свае перавагі. Напрыклад, рыцар здольны навучыцца скакаць на кані, баранэса можа карыстацца лукамі і арбалетамі, а маг можа засвоіць групавыя закляцьці. У адрозьненьне ад звычайных войскаў, героі не зьмяняюць свой выгляд пры паляпшэньнях і могуць засвойваць новыя ўменьні.

Дрэвы ўменьняў герояў падзяляюцца на тры галіны: баявая, фэўдальная і камандная. Баявыя ўменьні ўнікальныя для кожнае клясы, а фэўдальныя і камандныя аднолькавыя.

Сюжэт рэдагаваць

«Легенды Айзэнвальду» — фэнтэзійная РПГ, дзеяньне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзэнвальд у сярэднявечнай Нямеччыне часоў Сьвятой Рымскай імпэрыі. Асноўныя падзеі засяроджаныя на жыцьці наймалодшага сына барона Лянштайна, які па вяртаньні ў родныя мясьціны даведваецца, што сямейны замак[4] зачынены для ўваходу. Магчымыя два розныя сцэнары: «Маскарад» ды «Пракляты замак» — у розных месцах Айзэнвальду.

Успрыняцьце рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё Steam — 2003.
  2. ^ Legends of Eisenwald review (анг.) PC Gamer Праверана 2 лістапада 2015 г.
  3. ^ Legends of Eisenwald by Aterdux Entertainment (анг.). KickstarterПраверана 2 лістапада 2015 г.
  4. ^ Lahnstein Castle (анг.) Gamepedia

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць