Леван Гачэчыладзэ

грузінскі палітык

Леван Гачэчыладзэ (па-грузінску: ლევან გაჩეჩილაძე; нарадзіўся 20 ліпеня 1964 у Тбілісі, Грузія) — грузінскі палітык, дэпутат парлямэнту Грузіі, бізнэсмэн.

Леван Гачэчыладзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 ліпеня 1964(1964-07-20) (59 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «матэматыка-кібэрнэтыка». Двойчы абіраўся ў парлямэнт: у 1999 годзе стаў дэпутатам ад «Зьвязу грамадзянаў Грузіі», а ў 2004 — ад «Новых правых». У 2004 годзе ўвайшоў у міжпартыйную фракцыю «Дэмакратычны фронт», у 2000—2003 гадох быў старшынём аб’яднаньня «Новыя правыя». У 2002 годзе абіраўся дэпутатам тбіліскага Сакрэбула. У 1999—2000 гадох узначальваў парлямэнцкі камітэт па эканоміцы. Грузінскі «вінны кароль»: прэзыдэнт кампаніі «Georgian Wines & Spirits» з 1997 году, генэральны дырэктар кампаніі ў 1993—1997 гадох. У лістападзе 2007 году стаў адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Грузіі, прызначаных на 5 студзеня 2008 году.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Леван Гачэчыладзэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў